Зімна [ст.-бел. зимно < польск. zimno], прысл. Халодна. Раптам яму [Кузьме] стала зімна (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 130).
Зінджы мн. Так на Усходзе называлі неграў. ..і ён, варта было яму ўбачыць яе тонкую постаць, адчуваў нястрымную прагу ўдыхаць яе пах, лашчыць жанчыну, падатлівую і нязменна цвёрдую, як дрэва, з якога робяць чарнаскурыя зінджы свае статуэткі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 180–181).
Зіпунішка [ст.-бел. зипунъ; араб. zabun] н. (зневаж.). Зіпун. – Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі – страшныя, капелюхам гэтым паяркавым – сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе... (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 287).
Злосьціць, незак. Злаваць. Гэта яшчэ горш злосьціла канвой супроць палітычных (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі»– ХБ, 140).
Злотка ж. Залатоўка (манета ў 15 капеек). Мастак быў дзед на ўсё гэта: Лавіў нямала ён за лета; Былі ліны, язі і плоткі – Лузаў дзед добра сабе злоткі: Было за што кручок загнуць, Было і ў краму з чым зірнуць (Я. Колас. Новая зямля – ТС, 91).
Злотнік [ст.-бел. злотникъ – майстар залатых спраў, ювелір] м. Залатар. Перш уздумалася.. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы (А. Кулакоўскі – ТСБМ, II, 482).
Злоты [польск. zloty] м. 1. Сярэбраная манета (тынф), а таксама лікавая адзінка Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI – сярэдзіне XIX ст., парытэтная 30 польскім грошам (у сучаснай Польшчы – разменная манета, роўная 100 грошам). Тыя, скуралупы, за два гады з Крычаўскага старосты сто тысяч злотых звыш інвентароў выбілі і сабе ў кішэню паклалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 188). А тут тэлеграма, што служачы фірмы такой і такой змахляваў два разы на оптавых пастаўках тавару (лічы пяць тысяч злотых у кішэні) і з пачатку ліпеня мінулага года прысвоіў яшчэ тры тысячы. Як на той час – вялізныя грошы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 188). А калі мець крыху спрыту, то пад час крызісу і пасля яго, падпаліўшы застрахаваную хату (а страхоўка да крызісу сто злотых каштавала), можна было на тыя страхаваныя грошы дзве хаты пабудаваць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 188).
2. Расійская манета вартасцю 10 капеек, парытэтная 30 грошам. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена – Зб. тв. у 12 т., IV, 145). [Паліцыянт] За волак
81 👁