2. З гэтай мэтай, для таго. / у складзе злучніка мэты затым каб. – Я да цябе [сонца] затым прыйшоў, каб ты шляхі нам асвятліла (У. Дубоўка – ТСБМ, II, 402).
Заходнебеларускі, прым. да Заходняя Беларусь. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з'ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы... (Я. Купала. < Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці – Зб. тв., VII, 321).
Заходнікі мн. Прыхільнікі заходніцтва – ідэалогіі перыяду распаду прыгоннага ладу ў Расіі (у адрозненне ад славянафілаў выказваліся за заходнекапіталістычны шлях развіцця Расіі). «Я таксама ледзь не трапіў у Петрапаўлаўку, – казаў дзед. – .. Я не бэшчу заходнікаў. Яны былі патрэбны і неабходны. А нашчадкі, узяўшы ад іх усё горшае, ператварыліся ў карыкатуру на іх...» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 207). [Дзед:] – Паўторыцца старая казка аб заходніках і славянафілах, І толькі падставы будуць іншыя, а вонкавыя праявы падобныя і страшэнна смешныя (там жа).
Зацны [ст.-бел. зацный – 1. Сумленны, высакародны; шаноўны, паважаны, славуты. 2. Цудоўны, надзвычайны; каштоўны], прым. Паважаны, славуты. – Паны зацныя, а лупежствам займаюцца, – можна было пачуць скрозь няўхільнае рыпенне снегу і тупат коней (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 83). Ад імя княжыча клятву служыць Княству даваў яго дзядзька, яе ж прымалі баяры і зацныя – славутыя – мужы віленскай зямлі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 582). І згадаў, што сёння на Юр'я, калі пырскаюць ліловымі і фіялетавымі кроплямі па схілах узгоркаў браткі, на ўрачыстую закладку княжацкай вежы на Крывой гары на самым досвітку збяруцца зацныя – лепшыя – паны княства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 410).
Збіценшчык м. Той, хто гатаваў або прадаваў збіцень – кіпень з мёдам, цукрам ці патакай (часам півам ці спіртам) з дабаўленнем розных спецый, напрыклад, мускатных арэхаў. Блінішчыкі, збіценшчыкі, бабулі-жабрачкі, разносчыкі, пірожнікі – так і кішэлі пад нагамі (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 305).
Зборня і зборная ж. (разм.). Памяшканне пры валасным упраўленні, дзе адбываліся сходы грамады; зборная. На ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны стораж дзед Піліп (Я. Колас – ТСБМ, II, 432). А на «зборнай», як на кірмашы, гаманіў сход (Я. Колас. Выбар старшыні – ТС, 84).
Збраяносец [калька з рускага оруженосец – ст.-руск. оруженосьць] м. У сярэднявечча – малады дваранін, абавязкам якога было суправаджаць і ахоўваць рыцара ў баі, клапаціцца пра яго зброю і каня. Нават
78 👁