Старонка 190
◀ / 658 ▶
літоўскіх,.. хустка, вышываная ядвабам, – 2 залатых... (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 270). Заля ж. Зала. ..перад намі адкрылася круглая заля, сцены і столь якое пакрытыя былі рысункамі, а памост – мазаікай (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 89). Замак м. 1. Умацаванае жыллё феадала; каралеўскі або княжацкі палац. Рыцары паспелі зачыніцца ў замку за каменнай сцяной і пачалі ярасную страляніну з арбалетаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 269). І сабраліся ў замак Дорпат да караля Вячкі ўсе ліхадзеі з суседніх земляў (там жа, 288). [Гагна]: Я думала, што едзе [рыцар] на рыцарскае змаганне ў замак (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 122). Налева, удалі, на лагодным травяністым узгорку відны каралеўскі замак (там жа, 269). 2. Назва некаторых турмаў, астрогаў. Амаль два месяцы прасядзелі яны ў Мінскім замку – так тады называлася гарадская турма («Маладосць» – ТСБМ, II, 342). Замкавае [ст.-бел. замковае] н. Падатак на ўтрыманне замка. – Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! – А квітавыя, а замкавыя! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю – Пр., 254). Замчыскавы [польск.], прым. Тое, што замчысты. Пяе [вецер] аб тым,.. Як з поўначы разбойны чужаніца не мог замчыскавых скрышыць варот (Я. Купала. Свайму народу – Зб. тв., IV, 11). Замчысты [польск.], прым. Замкавы. [Арэта]: (набліжаецца да групы дзяўчат) Дык паспяшайма ў палацавы ходы, Каб у замчыстую знесці святліцу Шчыра памытыя шаты ў крыніцы (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 61). Замчышча н. Месца абарончых умацаванняў (земляных валаў, вежаў і інш.), жылых пабудоў на тэрыторыі дзядзінца. ..вось на сутоках Свіслачы і Нямігі бачыць яна [Рагнеда] нямігскі дзядзінец, і сцежка прыводзіць яе на пагорак, дзе развіталася з айцом Сымонам, вось і Заслаўе – замчышча, надваротная вежа (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 145). Відаць, гэта была самая старажытная частка дома, «замчышча», вакол якога пасля ўзнік сам палац (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха – ЗБК, 218). // На Беларусі – рэшткі ўмацаваных паселішчаў: гарадзішчаў, цытадэляў, каралеўскіх і прыватнаўласніцкіх замкаў. Ноч. Старое замчышча ці так сабе палац – калісь, знаць, важны – сягоння напаўразвалены (Я. Купала. Сон на кургане – Зб. тв., VI, 65). Занячышчэньне н. Забруджванне. – Усё роўна: праліцьцём крыві ці брудам, дымам, занячышчэньнем паветра, атручэньнем водных рэ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶