Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
налічвалася значная колькасць залатароў («Беларусь» - ТСБМ, II, 335). Трэцяе лета рабіў Белавалод унотам у ювелірнай коўніцы менскага залатара Дзяніса. Вучыў яго Дзяніс пісаць вадкім золатам па медзі, вучыў з меднага, залатога і срэбнага дроту рабіць пярсцёнкі і колты (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 326-327). — Дачка майго сынаўца. - Залатар Іван твой сынавец? - здзівіўся Далібор (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 24). Навагародскі люд — кавалі, залатары, купцы, чэлядзь і іхнія сем'і з навакольнага горада, а таксама смерды, лоўчыя, бортнікі, варшчыкі жалеза з блізкіх і далёкіх сельскіх паселішчаў, — дык вось люд, які імкнуўся трапіць калі не да княскага хорама іў царкву, то хоць бы ў дзяцінец (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). 2. Даўнейшая іранічная назва асенізатара. Залаташвей [ст.-бел. золотошвея] ж. Майстар па вышыванні адзення золатам, майстар-каніцельшчык. I яны ехалі — гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 412). Залатоўка ж. Даўнейшая манета вартасцю ў 15 капеек. «Я памагчы пісьменнікам заўжды гатовы I вось, як доказ, што я не пусты прамоўца, За кожны экземпляр дам вам па залатоўцы» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 263). - Яны сказалі, што пракламацыю даў ім на вуліцы разам з залатоўкаю чалавек ў белым паўкажушку. Натуральна, залатоўка паспелаўжо бясследна знікнуць (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 236). Як толькі збярэцца ў Сымоніхі колькі залатовак, яна ўвязвае іх у хусцінку і выпраўляецца ўмястэчка на рынак (3. Бядуля-ТСБМ,ІІ, 336).-Жытоўжо асыпаецца, а пан Тумашэвіч усё чакае, калі да яго прыйдуць наймацца касцы за залатоўку ў дзень (М. Машара - ТСБМ, II, 336). Ізноў пачуліся галасы: «Ія дам грыўню!». «I я прыкіну залатоўку!». «Няхай будзе і мая саракоўка!». «I мой мужычок - бедны-медны пятачок!» (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., 111, 248). Яшчэ з маленства гарусціў ён [Арцём] грошык да грошыка, капейку да капейкі, залатоўку да залатоўкі (там жа, 297). У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка натараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 145). - Кіньце, mama. Слупкі гэтыя самыя мы і з дроў выберам, як будзем сеч, а на газу якую-небудзь залатоўку агораем (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 209). Залаты м. Даўнейшая залатая манета; чырвонец. А назаўтра зраніцы пачала [Еўка] работу - седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: Шабка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семі
3 👁
 ◀  / 658  ▶