Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Забурэнне [ст.-бел. забуренье, забурение - 1. Хваляванне, бура, навальніца. 2. Напад. 3. Уціск. 4. Смута, мяцеж. 5. Сварка, нязгода] н. Сварка. [Баркулабіха:] - Завысока ты ставіш сябе, забурэння сама прагнеш, а табе літасці і ласкі вяльможнай шукаць трэба было б... (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 265). Завалока ж. Сварка...трапілі ў засаду, што таці падчас завалокаў паміж князямі ўсчынялі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 309). Завод м. Паходжанне, род. [Сцяпан]: Адным словам, хлапец: шляхоцкага заводу, зрызыкай, зусякай далікатнасцяй іўсё такое... (Я. Купала. Паўлінка- 36. тв., VI, 191). Загамаваць [польск.] зак. Затармазіць. Цяжка сапучы, паравік загамаваў рух і спыніўся на паўстанку (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 4). Загарак і зэгарак [ст.-бел. зекгарь, зегарь, зэкгарь; польск. zegar с.-в.-н. seiger] м. Гадзіннік. Так-не, так-не, Загарак гамоне (Я. Купала. Так... не... - 36. тв., I, 372). Загарку ўжо выходзе срок і можа прапасці ў ламбардзе (Я. Купала. Да Б. I. Эпімах-Шыпілы - 36. тв., VII, 446447). Купіў коніка, павозку I стаў панам на ўсю вёску. У атласах, пры загарку, Наняў сабе і кухарку (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 431—432). А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзень, што ўсё роўна як паніч: порткі драпавые навыпуск, пільчак харошы, шапка з шырокім верхам, возьме ў рукі парасон ды шчэ як пачэпіць загарак! (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле - ТС). / у параўн...дзесь у запечку ціханька чычыкаў шашаль, якзэгарак, схаваны ў кішэні (Я. Колас. Зімні вечар - 36. тв. у 12 т., IV, 249). 0 Як па загарку — зладжана. Праца йдзе, як па загарку; Няма сварак, няма спрэчак, Няма востранькіх славечак (3. Бядуля. У ясных Крушнях - 36. тв. у 5 т., I, 161). Загармайстар м. Майстар гадзіннікаў. А як Міхалка зрабіўся кавалём, дык стаў хутка і слесарам і загармайстрам. Ен умеў рабіць розныя замкі, пісталеты, пачыняў гадзіннікі і шмат якія «машынерыі» разумеў (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 177). Загон [ст.-бел. загонь - 1. Адзінка вымярэння плошчы. 2. Ваенны атрад, прызначаны для набегаў на варожы край з мэтай яго разбурэння, спусташэння. 3. Паход, рэйд; набег; і інш.] м. 1. Адзінка вымярэння даўжыні. Загоны з чатыры асталося ўжо да павароткіў Заямнае, калі насустрач яму з-за ўзгорачка вытыцнуліся чатыры чалавекі (Р. Мурашка - Ск., 34). 2. Ваенны атрад, які накіроўваўся з якой-н. спецыяльнай мэтай (на Русі ў XVII ст. гэты тэрмін асабліва часта ўжываўся ў дачыненні да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забуренйе
6 👁
 ◀  / 658  ▶