Жэглішча [ст.-бел. жеглиіце, жглшце, жглиіцо] н. Месца, вогнішча, дзе язычнікі палілі памёрлых. Дзе ён зараз, неўтаймоўны, гарачы князь, які некалі зусім юным пакінуў Пскоў, дзе па праве бацькі мог бы атрымаць стол — пакінуў, каб вярнуцца да жэглішчаў дзядоў, а зараз абараняе слаўны гэты горад ад Ордэна? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 389). Я ведаў: у падзямеллі мяне чакаюць жэглішчы продкаў, але ўсе яны, спаленыя некалі на агні, цяпер сядзяць і чакаюць мяне там, унізе (там жа, 416). Жэзл [руск. жазло\ м. Посах, палка асаблівай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання. Я прыехаў з імі, але не скакаў па ўзгорках, даганяючы перапалоханых звяроў, а сядзеўу сваім будане з яловых лапак ірэзаў магічны жэзл з маладой ліпы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 352). Жэрла [ст.-бел. жерло, жерело - 1. Крыніца. 2. Горла, адтуліна, жарало. 3. Рэчышча] н. Адтуліна. А з пустых палавецкіх каўчанавых жэрлаў Мне [Святаславу] на грудзі там сыпалі буйныя пэрлы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 263). 3 Забарал і забарол м. Зубчастая сцяна, якая ўзводзілася вакол замка. 3 грукатам ударылі першыя камяні аб забаралы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 285). Забарол у гэтым месцы быў вышынёй каля чатырох махавых сажняў (там жа, 14). П Вартавая вежа; пост. Варта не сыходзіць з забаралаў, кожнага, хто падыходзіць ці пад'язджае да замка, можна лёгка ўбачыць з вышыні (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 544). Забарсні мн., адз. забарсня, ж. Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваўся да нагі. Усё часцей пачалі трапляцца на дарозе сумёты, і ногі правальваліся ўжо ў іх да забарсняў (Я. Васілёнак-ТСБМ, II, 276). Забрала н. 1. У старажытным узораенні - частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў (кап'я, шпагі). Але чаму ў варожых вачах пад забралам - жах? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 282)...na-мочнікі ўжо трымалі напагатове шлем з пушыстымі лебядзінымі пёрамі над забаралам, круглы скураны шчыт з вялікім зялёным яхантам усярэдзіне (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 539). 2. Тое, што забарал...сам сеў верхам на замшэлыя камяні. Упаў галавою на верх забралаўраптоўным страшным знясіллі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв
Дадатковыя словы
жглйіцо, жеглйіце, капя, падязджае, узбраенні
4 👁