Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Жывацець [ад ст.-бел. жывоть - жыццё] незак. Жыць. Рэфармаваны быў гандлёвы трыбунал, у які цяпер увайшлі і яўрэі (выключна гуманная мера, асабліва калі ўлічыць, што тысячы іх местачковых братоў - шаўцоў, лудзілыйчыкаў і іншых - па-ранейшаму жывацелі ў самай гаротнай беднасці (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 368). Жывот [ст.-бел. животь, жывоть - 1. Жыццё. 2. Жыццяпіс. 3. Усё жывое. 4. Частка цела чалавека ці жывёлы. 5. Маёмасць, рэчы. 6. Жывёліна] м. Жыццё. - Жывот аддаваць ёсць за што, не тое, што іменне... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 15). Жывот свой і скарб аддаўшы Богу, не магу я сястры сэрцам да яго прывесці (В. Іпатава. Прадыслава - Пр., 46). [Бацька:] - Бо я... з вамі... Бо мяне нельга аддзяліць ад вас. Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 74). «..ў жываце нашым бог волен кожны дзень» (там жа, 151). Адна ў нас айчына - Полацк. I будзем біцца за яго, свой жывот класці (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 135). Бялян, ахоўваў ваяводу як сваё вока, як наш усіхны жывот (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 48). 0 Жывот палажыць - загінуць, ахвяраваць сваім жыццём. Згодзен служыць гра.мадзе і жывот свой палажыць за другі свая! (Я. Колас. Забастоўшчыкі - 36. тв. у 12 т., X, 16). Жыватом налажыць — тое ж. «Паночак, —узмаліўся Гаўрыла, -якая тут табе дарога, калі адно багнішча ўсюдых. Жыватом хутчэй наложыш, чым канём праедзеш» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 36). He на жывот, а на смерць - з усёй кемлівасцю. Алесь не ведаў, як абвастраецца знаходлівасць, калі два мужчыны вастрасловяць не на жывот, а на смерць у прысутнасці дзяўчыны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 38). Жыллё н. Паверх. Замкавы мітрапалічы палац быў у два жылля з сутарэннямі, у дзесяць пакояў з каплічкай (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 52). Жырандоль [фр. girandole', польск. zyrandol - люстра] ж., адрадз. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна (М. Лупсякоў - ТСБМ, II, 265). [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампады, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі (М. Чарот - ТСБМ, II, 265). Цяпер смалякі гарэлі толькі па калідорах - у святліцах жа, у залах павесілі вялікія жырандолі, дзе свечкі стаялі дзесяткамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 467). Святло жырандолі трапятала на яе [Ядвіні] попельных валасах, сабраныху высокую прычоску (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жйвоть
3 👁
 ◀  / 658  ▶