беларусаў і ўкраінцаў. На ім боты з саф'яну, кунтуш з аксаміту I жупан з градытуру, прыгожа пашыты (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важнарасшпіляе Зялёны вышыты жупан (Я. Колас ТСБМ, II, 259). Што замысьліў гэты пан, Гэта доўгая халява, Шыты золатам жупан? (там жа). I мамцы трэба зарабляць, Каб мой сынок быў у жупане (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 17). - На жупан ты зьменіш латы, I ты [Сымон] болей не жабрак (там жа, 123). ..ў дзверы, не спытаўшыся, пралез нехта ў парчовым жупане і вялізным белым карункавым каўняры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 330-331)...але ягоная постаць, нейкім дзівам уціснутая ў ласіны жупан з залатымі гафткамі, зноў уразіла нунцыя сваімі памерамі і дрымотнай дужасцю (У Арлоў. Місія папскага нунцыя - МКГ, 171). Але то быў толькі малады, гадоў семнаццаці, отрак у светлым жупане і чырвоных портах, падперазаны шырокім вышываным поясам (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 279). Ды не ў світцы - Ў чырвоным жупане, Сядзіць адзін [Ярэма] ды думае: «Дзе мая Аксана?» (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 463). - Клім, во твая шапка, — шэптаў Саўка, надзеваючы жупан і слухаючы апаведаньне дзеда Банадыся (М. Гарэцкі. У лазьні - Р, 27). Ніхай сабе мы на погляд шэры, а, браце, душа можэ быць і пад шэрым жупаном ня шэрая (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 65)..зялёны жупан аблягаў яго [мужчыны] моцную стройную постаць (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 173). Жупан на грудзях і жываце — жупан з вішнёвага з золатам сукна — вось-вось пагражаў луснуць (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 234). П перан. Пан. - Хто тут граў? — пытае пан, Чорнавусы, падзіманы, Шыты золатам жупан (Я. Колас. Сымон Музыка- CM, 120). о Чырвоны жупаны - удзельнікі народнага паўстання на Украіне супраць польскага панавання. -Дзе падзелася казацтва, Чырвоны жупаны? (Я. Купала. Тарасова ноч). Жупанчык м. Памянш.-ласк. да жупан. На ім паверх старэнькага жупанчыка быў шырачэзны і доўгі плашч (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 59). Жур м. Аўсяны кісель. Аказалася, што для яе [Жывены] прыгатаваныя асобныя стравы — каша зячменю, жур, вараная рэпа (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 310). Гердзень і адзін са жрацоў прынеслі і паставілі перад намі карцы з журам, кашу і настой з зёлак, алеДавыд прагна выпіў журу, са стукам паставіўшы назад драўляны карэц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 455). Трупацілаяна крупеню, Яечню, руднік, жур, смажэню (В. Равінскі. Энеіда навыварат - Зан
Дадатковыя словы
сафяну
1 👁