Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
такія: першы абраз адразу не вельмі зразумелы публіцы - чаму нейкія два жонды ды ў адным пакоі і г. д. (Я. Купала. Кастусь Каліноўскі 36. тв., VII, 220). // Віленскі ўрад. - Паны з жонду былі 6 задаволеныя вамі, - сказаў камандзір (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 233). - I ў дадатак паны з Віленскага жонду скасавалі ўсе акты чырвоных (там жа, 234). Жораны мн. (разм.). Тое, што жорны. Чакаюць стравы жораны Зярнятаў незамораных, Чакаюць на ўмалот (Я. Купала. Безназоўнае 36. тв., V, 44). Жорны мн. Ручны млын, які складаўся з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціралася на муку. Маня з ткачыхай прасявалі пшанічную муку на пірагі к святу і дамолвалі высеўкі ў жорнах (А. Васілевіч - ТСБМ, II, 258). Змеле [гаспадар] ў жорнах жыта, ў ступе круп стаўчэ (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару - 36. тв., IV, 161). Жрыца, ж. да жрэц...жрыца, што стаяла наверсе, пачала спускацца ўніз, у храм, дзеля чаго адсунулася адна з плітаў, адкрываючы металічную лесвічку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 24). Жрэц м. У старажытных рэлігіях - свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння...стары магзвяздар глядзеў, як паволі цягнецца да храма тонкі ланцужок жрацоў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 11). У даўныя часы паміж словамі: «яцьвяг» і «жрэц» была акурат розьніца, яку цяперашнім нашым разуменьні паміж словамі «сьвятар» і «жрэц» (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). А Жрэц-вяжар - жрэц, які дзяжурыў на вежы. Калі ж прыязджаў [баярын] у храм Ашвінаў, дзе, ужозусім не выязджаючыўНовагародак, жыла і сталела Жывена, нібы маладзеў: борзда тупаў да вежы, там малады жрэц-вяжар даваў яму глядзець на неба праз крышталёвы пацік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 67). Жрэчаства н. 1. Заняткі, абавязкі жраца. — Навошта ж ты [Гердзень] сядзіш? Дапамагаў бы мне ў абрадах, паступова авалодаў хаця б ніжэйшай ступенню жрэчаства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна АД, 461). 2. 36. Каста, саслоўе жрацоў. Жуіраваць [ад фр. jouir] незак. Жыць толькі асалодамі, уцехамі; весці жыццё жуіра. Бесклапотная ўпэўненасць дазваляла Віктару хадзіць па зямлі гаспадаром: жуіраваць, калі быў у гуморы, абурацца, калі выходзіла не па-ягонаму (У Карпаў - ТСБС, II, 259). Жупан [ст.-бел. жупань', польск. zupan іт. giuppone] н. Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 658  ▶