Жаўнерык м. Ласк. да жаўнер. Жаўнерык. самы малады, амаль дзіцё, атабраў у яго лейцы й пугу, усеўся побач і пачаў панукаць каня (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 184). Вот жаўнерыкі ідуць, Вот ідуць, ідуць, Стрэльбы на плячах нясуць (Я. Купала. Што мы бачым на вуліцы - 36. тв„ IV, 407). Жвейгджурунес м. Прускі жрэц. А маці ўспамінала, што прускія жрацы — неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жеейгджурунес - куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Жмудзіны мн. Так называлі літоўцаў, што жылі ў паўночна-заходняй частцы этнаграфічнай Літвы, у Жамойці. А горай за ўсё - нават палякаў называе яна [каралева] дзікім, барбарынскім народам. Што ўжо казаць пра русінаў і жмудзінаў! (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр., 96). Хто страляў? Ці немцы ў засадзе сядзелі? Ці жмудзіны падкупленыя? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 152). Жнейка ж. Ласк. да жняя. Смела йдзе ў сонцы, Ўся сама - як сонца, Гэта жнейка наійа Ў нашай старонцы (Я. Купала. Жняя - 36. тв., III, 46). Ідзе жнейка праз гаёчак (Я. Купала. Сымон Музыка - CM, 179). А Жнейкі-сялянкг. Белыя постаці жнеек-сялянак ныраюць у залатым моры даспелага жыта (Я. Колас - ТСБМ, II, 257). 0 Сама сябе жнейка б'е, калі нячыспіа жне (ТСБМ, II, 257). Жнейкін, прым. Які належыць жнейцы. Чутна жнейкіна песня, Нуды ў песні той многа (Я. Купала. Жнеям - 36. тв., III, 188). Жнівярка [польск. zniwiarka] м. Жняярка. Пайшлі аддыхаць пад паветкі, Згуляўшы дажынкі, жнівяркі (Я. Купала. Новая восень 36. тв., IV, 191). Жняя ж. Жанчына, якая жне ўручную сярпом. Сцяною стаяла спелае жыта, поўныя каласы хіліліся ўніз, чакаючы жней (I. Гурскі — ТСБМ, II, 257). Грамадой ураджай Выйшлі жнеі жаці (Я. Купала. Аднаасобніку - 36. тв., IV, 342). Жнеям загадалі збіраць снапы ў мэндлікі (3. Бядуля Салавей - Выбр. тв., 33). Жонд [польск. rzqd - урад] м. Цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 1830-1831 гг., 1846 г. і 1863-1864 гг.; камітэт з рэвалюцыйна-дэмакратычным і ліберальна-дваранскім кірункамі...але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 309). I пазней, вядома, не здрадніцкая палітыка і высокія словы Веляпольскага і не шавінізм белага жонду штурхнуў у паўстанне шматтысячныя беларускія масы, а гераізм простых людзей на варшаўскім бруку (там жа, II, 364). Што датычыцца самой п'есы то думкі і ўвагі публікі давялося чуць
Дадатковыя словы
песы
1 👁