Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Л, 16). Ён [Нявідны] маўчаў каліяго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі (Я. Колас. Дрыгва - Др., 187). Жарыня ж. Спякота. Жарыня была на версі, яку пеклі (М. Гарэцкі. У лазьні - Р, 23). Жаўнер і жалнер [ст.-бел. жолнерь, желнерь, жовнерь і інш.; польск. zotnierz] м. Салдат (першапачаткова польскай арміі, пазней іншых еўрапейскіх армій). Здаецца, што то жаўнер, выцягшысь струною, Стаіць прад ахвіцэрам з паднятай стральбою (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 450). Блішчыць сцюдзёна штык жаўнера, грыміць сярдзіта барабан (М. Машара - ТСБМ, 11, 254). [Корчак:] А на згон не пойдзем.. Хай жаўнеры штыкамі снапы носяць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 112). Міхалка ўздрыгануўся. Працёр вочы. Нямецкі жаўнер стаяў насупраць яго, ветла ўсміхаўся і нешта незразумелае гаварыў (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 143). Некалькі конных жаўнераў пад'ехалі да спілаванага крыжа (там жа). Грукаталі па бруку вайсковыя абозы, замаскаваныя галінамі зялёных хваінаў ці бярозаў, гулі машыны, ішлі калёны стомленых і запыленых нямецкіх жаўнераў (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 44). Жаўнеру гэта паказалася падазроным: ён меў загад затрымліваць усіх з вазамі (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 181)...імя Архіпа служыла як пароль беларускім жаўнерам у часе апошняй і найбольш жахлівай вайны (К. Акула. Гараватка- К, № 7, 20). Аж на шчасьце, пабачылі знаёмага жаўнера зь іхнае вёскі (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса - Тв., 54). Аднаго разу на вуліцы нейкі дваранін запрасіў яго зайсці ў дом і паглядзець, як паво-дзяць сябе жаўнеры (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 129). Трашчаць залпы, бразгочуць кайданы, Маршыруюць атрады жаўнераў (Я. Купала. Парыжская камуна — 36. тв., V, 325). Каля стажка стаялі дзве запрэжаныя ў сані параконныя фурманкі, а каля іх варушыліся два польскія жалнеры (Я. Колас. Дрыгва - Др., 8). Жаўнеранька м. Ласк. да жаўнер. «7 я, кажа жаўнеранька Да таей дзяўчыны, 3 той жа самай вёскі родам, сын таго старшыні!» (Я. Купала. Братка і сястрыца - 36. тв., Ill, 199). Жаўнерка ж. Жонка жаўнера. «Я яе [жанчыну] зачаплю, - пагардліва сказаў Данька. — He ўсё мне па жаўнерках ды ўдовах» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 255). Яны мужчыны цвёрды сільны маюць рукі, Да жаўнеркі ахвотны — тупы да навукі (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 443). Жаўнерскі, прым. Які мае адносіны да жаўнера...і яму [Мацею] дужа захацелася дастаць хоць кавалак хлеба, але торба была нейдзе ў сене, пад жаўнерскіміранцамі (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

няведаме, падехалі
4 👁
 ◀  / 658  ▶