Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
цы жандары Ігната, Ад роднае хаты Пагналі за краты (М. Арочка ТСБМ, II, 250). Але часам «агентау Масквы» разам са зорояй выдавалі жандарам, і тады «агентаў» (пэўна, за няспрытнасць) судзілі і высылалі не бліжэй Арэнбурга і не далей Нарыльска (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 368). Поверх зеленаватых нямецкіх шынеляў віселі жаўтаватыя шнуры й бляхі палявых жандараў (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 190). Жандары і паліцэйскія шчыльным колам акружылі санкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 3). / у параўн. - Сядзеў у машыне, як пад жандарам... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 69). Жандаравы, прым. Які мае адносіны да жандара. Як толькі паліцмайстар атрымаў пачакз пракламацыямі з жандаравыхрук, ён занепакоіўся (М. Віж. Лабірынт - Л, 238). Жандарм м. Тое, што жандар. Калі затрымаўся поезд, пры кожным вагоне стаяў жандарм (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры - 36. тв., VII, 179). Жандармерыя [фр. gendarmerie} ж. Служба, якая выконвала функцыі вышукной і палітычнай паліцыі. Міла было б спамінаць тыя патрыярхальныя часы праўдзівага дастатку і на свой спосаб выгоды, каб не дзве асобнасці тых часоў: прагавітая, падозрывая ўласць (паліцыя, жандармерыя) і пастаянны на ўсе бакі свіст розаг (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 516). Для пошукаў і лоўлі Каліноўскага была пастаўлена на ногі ўся мясцовая ўлада, яўная і патаемная паліцыя і жандармерыя губерні (I. Лушчыцкі - ТСБМ, II, 250). Мусатаў прасіў маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 219). Ён [імператар] падпісаў указ аб стварэнні ў кожным павеце роты жандармерыі (У. Арлоў. Сны імператара — ПМЛ, 205). Гэты праўдзівы змагальнік [Тарашкевіч].. быў правакацыйна схоплен жандармерыяй Пілсудскага.. (Я. Купала. Ліст у рэдакцыю газеты «Звязда» - 36. тв., VII, 237). Як адкрыць сапраўднае прозвішча Коціка, які пазбавіў спакою ўсю жандармерыю і паліцыю? (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 9). Жандарскі, прым. Які мае адносіны да жандараў, належыць ім. Падмудрым кіраўніцтвам партыі бальшавікоў быстрымі тэмпаміліквідавана праклятае наследства жандарскай Расіі — цемра і жабрацтва (Я. Купала. За бібліятэкі, дастойныя нашай калгаснай вёскі - 36. тв., VII, 273). Сурвільчыка.. [Няміра] убачыў з жандарскай канцылярыі, адкуль выводзілі яго пасля допыту (К. Чорны - ТСБМ, II, 250)...каб патрапіць у нораў свайму жандарскаму начальству, адаслаў [ротмістр] фельдпоштай патрэбную шэфу справаздачу (М. Віж. Лабірынт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброяй
7 👁
 ◀  / 658  ▶