Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
было чатыры гады (3. Бядуля. Жалейка - Выбр. тв., 246). Будзе сядзець каля скаціны пастушок з жалейкай, нячутна падыйду да яго і зайграю яму над вухам (В. Ластоўскі. Дудар - Тв., 35-36). Паўсім горадзе званілі званы, гудзелі білы, дудзелі валынкі і тонка, працяжна спявалі жалейкі вянчальную песню пра Ладу і Лада, пра Леля і Палеля (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). Жамойты і жэмайты (жмудзь) мн., адз. жамойт, м. 1. Гістарычная назва старажытных балцкіх плямёнаў, якія ў I тыс. н. э. пражывалі ў заходняй частцы Літвы на захад ад ракі Дубіса і на поўнач ніжняга цячэння Нёмана. [Гаспадар:] - Войшалк добра плаціць, апроч таго, не хочам мы мець князя за жамойта (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 301). Прыходзілі пад горад пераможаныя Міндоўгавы родзічы, прыводзілі тэўтонаў і полаўцаў, жамойпіаў ды яцвягаў палілі Ваўкавыск, Слонім ды іншыя гарады (там жа, 53). Новагародцы, праўда, трымаліся з большай годнасцю, чым жамойты (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 326). Па-руску разумелі бадай усе, акрамя хіба жэмайпгаў (1. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 48). 2. Тое, што і Жамойць. — Твой бацька ціснецца да Аўкштайціі і Жамойтаў, - я паціснуў плячыма. — I не так проста яго адтуль вывалачы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 353). Жамойцкі, прым. Які мае адносіны да жамойтаў. Загулі доўгія жамойцкія драўляныя трубы, а таксама валынкі, затахкалі бубны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў-АД, 35). He лічылася ў язычнікаў ганьбай выкрасці чужую жонку — наадварот, захапляліся б жамойцкі і літоўскі князь смеласцю магутнага караля, калі б не ягонае вяртанне да хрысціянства (там жа, 279)...у сталіцу Новагародскай зямлі прыйшоў жамойцкі князь і стаў чыніць суд і расправы (там жа, 301). Жана [ст.-бел. жена, жана, жона, жэна — 1. Жонка. 2. Жанчына] ж. Жанчына. Заплакалі жоны рускія, галосячы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 240). Жандар [фр. gendarme} м. Паліцэйскі, які знаходзіўся на службе ў жандармерыі. Жандары - тоўстыя, адкормленыя, з быдлячымі вачыма; шпегі - хітрыя, спрытныя: часам яны нават з'яўляюцца кіраўнікамі рэволюцыйных гурткоў, правакуюць на замах, на тэрор, сядзяць у турмах, як рэволюцыянеры, каб і там шпегаваць (3. Бядуля. Дзесяць Выбр. тв., 165). Да жандараў дайшла пагалоска, і яны самі як маглі раздулі чуткі, што капітан — першая ахвяра варожых інтрыг тутэйшых дваран (М. Віж. Лабірынт — Л, 15)...ўпэўнены, што жандары не ўхвалілі б гэтай песні (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - МКГ, 224). Hi жандары, ні салдаты Вашыя не ўстояць, Як працоўныя грамады Зрухнуцца да бою (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV, 217). Схапілі ў вёс\1Л
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
7 👁
 ◀  / 658  ▶