Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
яго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў, абы толькі той расказаў яму якую казку (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня - Выбр. тв., 90). Жадны [ст.-бел. жадный - 1. Ніхто. 2 Ніводзін, ніводны. 3. Ніякі. 4. Які-небудзь; любы, усякі, усялякі], займ. Ніякі. - Прымаць людзей без жадных папераў цяпер забаронена (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 188). Здавалася дзіўным і незразумелым навет для нашага народу, бачыўшага ня раз гора, як гэта можна выгнаць гуртам усіх з хат бяз жадных повадаў і прычын і гнаць іх, наўсуперак іхным жаданьням, некуды на край сьвету, на голад, холад і павольную сьмерць?! (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 39). [Кароль]: Ані жаднага вагання!.. Ахвяраваў бы табе сваю руку: бо сэрца маё, ад першага спаткання, запалонена табою (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 61). Узяў ён [хцівец] сякеру, рыдлёўку пад naxy I ідзець у лес той без жаднага страху (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на Святога Яна - Тв., 45). [Прыблуда:] - пазнаў іх [людзей] і вылез са схову Без жаднага страху, спакойна. He верыш, дзед, шчыраму слову, Дык вось запытай у канвойных (Я. Колас. Адплата - ТС, 62). Жакеі мн. Паны, што жылі на заморскі манер. Капялюшы маленькі блішчаць, штаны белы Дый шпацэрка каротка: — баш, як убяруцца, Нікеі чы жакеі, - невесь як завуцца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 454). Жакетка ж. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконной жакетцы і лёг на лаўку (К. Чорны - ТСБМ, II, 248). Жактаўскі, прым. Які мае адносіны да жакта - жыллёва-арэнднага кааператыўнага таварыства, якое існавала ў 20-30-х гадах XX ст. Спатканне адбылося.. у цесным.. пакойчыку драўлянай жактаўскай гасцініцы (К. Чорны - ТСБМ, II, 248). Жалаванне н. Заработная плата. Зарплаты, альбо, як тады гаварылі, «жалавання», акцёрам ніхто не плаціў, і яны задавальняліся выручкамі ад спектакляў і танцаў (Я. Рамановіч - ТСБМ, II, 248). Жалейка ж. Народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Грай, мая жалейка, Пей, як салавейка! Апявай нядолю, Апявай няволю I грымі свабодна, Што жыве крайродны! (Я. Купала *** Грай, мая жалейка... — 36. тв., I, 214). У храме, пакуль яшчэ закрытым, пяшчотна пачала весці сваю прыхаматлівую мелодыю жалейка, яна пацякла, нібы струмень крыніцы, што прабіўся на паверхню (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 24). Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе (Я. Купала - ТСБМ, II, 249). [Сяргей Міронавіч:] - Першую жалейку змайстраваў мне родны дзед, калі мне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶