Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Ешыбот [ст.-яўр.] м. Іудзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы галоўным чынам рабінаў (у Беларусі вядомы з XVI ст., існавалі да 1930-1940-х гадоў). У тую ж восень мяне аддалі ў даўгінаўскі ешыбот (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 305). Ешыботнік м. Навучэнец ешыбота. Ешыботнікі глядзелі на яго [Элю] і дзівіліся (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 327). Такім чынам ешыботнік, пры вывучэнні якога-небудзь раздзела, павінен быў перагортваць кожны дзень пяць або дзесяць тамоў (там жа, 306). Ё Ёта ж. Літара ў старажытнагрэчаскім алфавіце, якая абазначала гук «і» (ужывалася ў паменшаным памеры надрадкова). 0 Hi на (адну) ёту - ніколькі, зусім. He адступаюць ні на ёту I закідаюць сваю сець Ды ловяць розную галоту, Каб ім і тут уплыў свой мець (Я. Колас. Рыбакова хата-Зб. тв. у 12 т., VIII, 215). Hi паніжаючы ні на адну ёту навукі,.. мы павінны напісаць гісторыю свайго народа (Я. Колас. Прамова на трэцяй сесіі Акадэміі навук БССР - 36. тв. у 12 т., XI, 251). ж Жагель [польск. zagiel] м. Парус. Ды што нам у тым прасторы? Што нам шыр без берагоў, Калі мы — чаўночкі ў моры Без вясёл, без жагалёў? (Я. Колас. Сымон-музыка - ТС, 62). Жагнацца незак. Хрысціцца. Як зазванілі, ён зняў шапку і пачаў жагнацца (К. Чорны - ТСБМ, II, 247). Людзі.. жагналіся (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 253). Жагнаць незак. 1. Хрысціць крыжам каго-, што-н. Арцыбіскуп падыходзіць да апосталаў, жагнае іх і працягвае руку да кароны (М. Клімковіч - ТСБМ, II, 247). // Хрысціць. Дзед тым часам твар жагнае, Вочы ўзьняўшы к абразом (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 66). 2. Благаслаўляць. - Йдзі, сыночку, я жагнаю 3 ворагамі біцца... (М. Чарот - ТСБМ, II, 247). Прыйшлася калейка мая у салдаты; У воласці ж нашай прымалі. Ведама, плачуць усе з нашай хаты, А і чужыя слязамі жагналі (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 438). Жагнаючыся, дзеепрысл. да жагнацца. Матка Зоські, жагнаючыся, божкаючыся, пабегла ў сенцы па вяроўку (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 116). Жадунак м. Жаданне. Калі хто прыязджаў да яго [шляхціца], маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці квестар, ён найласкавей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶