Е Егер м. 1. Салдат асобных стралковых палкоў у некаторых еўрапейскіх краінах у XVIII-XIX стст. На досвітку шукаць кватэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 126-127). - Пазаўчора [Война] раніцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд'егера ад генерал-ад'ютанта. Пошту спаліў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 43). 2. Паляўнічы-прафесіянал. Едзіва н. Ежа. Княжыч жа са здзіўленнем глядзеў на дзяўчынку, якая паспела пераапрануцца ў святочную, з вышыўкай кашулю, адмыць твар ад сажы і цяпер, ад хвалявання расчырванеўшыся, ставіла на стол едзіва (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 487). Езны [ст.-бел. ездный, езный - 1. Выязны, прызначаны для выезду, язды верхам, баявых мэт. 2. Конны, які належыць ці мае адносіны да конніцы. 3. У значэнні наз. Конны, коннік, кавалерыст; і інш.] м. Салдат, які правіў коннай запрэжкай, ездавы. Замітусіліся воі, заскакалі езныя, забегалі сотнікі, збіраючы сваіх людзей у загоны! (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 20). Емец м. Зборшчык падаткаў. Напачаткуя падумаў, што гэта князевы емцы (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ, 459). Ендава ж. Вялікая адкрытая пасудзіна з носікам, якая выкарыстоўвалася ў Старажытнай Русі. На лаве, перад Святаславай, дымілася ендава, у якой ляжала некалькі зрэзаных атожылкаў (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 202). Ерэтык [ст.-бел. еретикь, ерытыкь, геретнкь, геретыкь] м. У эпоху сярэднявечча - адступнік ад догмаў пануючай рэлігіі, паслядоўнік ерасі. У дыялогуз Табарам Алена дакарала каталіцкую царквуза інквізіцыю, якая паліць людзей. Ерэпіыкоў (I. Шамякін. Вялікая княгіня — ВК, 72). А сярод братоў Ордэна не павінна быць ерэтыкоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 236). Есаул [ст.-бел. есауль, асауль, ясауль — казацкі чын пасля гетмана; тур. jasaul, тат-jasoul] м. Казацкі афіцэрскі чын у войсках царскай арміі. А Ярэма — страшна глянуць — Па тры, па чатыры Так і ложыць. «Добра, сыне!.. Рэж, дарэзвай! У раю будзеш Або есаулам» (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 448-449). Еўня [ст.-бел. евня, евья — хлебная сушыльня; літ. jaujd\ ж. Пабудова для сушкі збожжа. Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, a то і два з «еўняю» (сушыльняй) - земляным, гладка ўбітым токам (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК
Дадатковыя словы
адютанта, еретйкь, фельдегера
6 👁