Дэвотка [польск. dewotka] ж. Манашка. Двух чалавек не спаткаеш разам, толькі раніцою дэвоткі шмыгаюць (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу - Тв., 222). Такому хлопчыку магла б паверыць і пусціць яго ў дом нават самая багатая з касцельных дэвотак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 293). Н Ханжа, святоша. [Эдмунд]: Прысягнуў ёй урачыста Ушаноўваць таямніцу, 3 той прычыны, што дэвоткі, Гэтак падкія на плёткі, Малі бсплесці небыліцу (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 111). Дэй м. Дзесяты месяц па старадаўнім іранскім календары (з 23 снежня па 21 студзеня). Ішлі месяцы, спачатку снежны і галаднаваты дэй, калі завеі глуха выюць цэлымі днямі і замятаюць тэрасу да самых вокнаў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 128). Дэпартамент м. Вышэйшая дзяржаўная ўстанова ў царскай Расіі. Пасля навук паступіў [Уладзіслаў Эпімах-Шыпіла] на службу ў Міністэрства фінансаў у Дэпартамент гасударств. казначэйства (Я. Купала. Уладыслаў, сын Ігната Эпімах-Шыпілы - 36. тв., VII, 204). Дэпеша ж. Тэлеграма. Ен, імператар, паслаў у Парыж дэпешу (У Арлоў. Сны імператара - ПМЛ, 218). Дэсань [з фр. dessin - малюнак] ж. Узор. Плачуць дрэвы празрыстай расой, a paca завіваецца ў дэсань (У. Дубоўка - ТСБМ, II, 238). Дэфензіва [фр. defensive] ж. Палітычная паліцыя ў буржуазнапамешчыцкай Польшчы (1918-1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам. Вайіы [пісьменнікаў] песні і думы, напісаныя ў цемры гнёту горыччу пакуты, не даходзілі да народа, бо дарогі ім наглуха замыкала рука панскай дэфензівы (Я. Купала. Пісьменнікам Заходняй Беларусі - 36. тв., VII, 309). Пасля гадавога турэмнага зняволення паэт выйшаў на волю. Аднак дэфензіва не пакідае над ім свае апекі (С. Александровіч - ТСБМ, II, 239). Яшчэ ў 1925 годзе, ноччу з 6 па 7 лістапада, у засценкі дэфензівы трапіла шмат актывістаў камуністычнага і камсамольскага падполля Заходняй Беларусі (Р. Няхай — ТСБМ, II, 239). Дэфензівы і нагайкі, Як было і ў Мікалайкі: Цар - настаўнік ваш, панове! Пастарункі ды касцёлы, 1 ніводненькае школы Беларусам у іх мове! (Я. Колас. Панам - 36. тв. у 12 т., II, 20). Гедвіла - агент дэфензівы, Якіху панскай Польшчы шмат (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 149). Гедвіла «ў прыязным» парыве нагайкі вылажыў, бічы I ўсе прылады ў дэфензіве - Крукі падвешваць, абручы (там жа, 155). Дэфензіўшчык м. (разм.). Супрацоўнік дэфензівы. - Я цяпер усё разумею, — сказала Клава. - Гэты чалавек — дэфензіўшчык, шпік (С. Баранавых - ТСБМ, II
5 👁