Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
срэбранага дроту, і дырхемы, і дынары (Л. Дайнека. Меч князя Вячк-і-МКВ, 86). Дыскурс [ст.-бел. дискурсь, дыскурсь', лац. discursus] м. Размова, гутарка. [Шалюта] ЗДэмбіцкім Апанасам, лоўчым панскай пушчы, Праводзіў дыскурс ціха, каб з сяброўскай гушчы He чуў хто-небудзь іншы (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 391). Дысцыпліна [ст.-бел. дысцыплина, дисциплина лац. discipline/} ж. Рамень, бізун. Вымае [Уршуля] з фартуха дысцыпліну і б'е яго [каміcapa] па плячах, трымаючы за руку, а ён кругом яе круціцца (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 68). Дыфірамб [гр. dithyrambos] м. Урачыстая песня ў старажытнагрэчаскай літаратуры ў гонар бога Дыяніса, пазней - літаратурная форма, блізкая да гімна і оды. 0 Пець (спяеаць) дыфірамбы (каму, чаму) - празмерна хваліць, захвальваць. Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна, — «душу б выпеяў да дна» (К. Крапіва. Шкірута - ЭСФ, 305). Дыхта [польск.] ж. Фанера. На вуліцы ён знайшоў скрыначку з дыхты (М. Цэлеш. Галчыны дзеці - ХБ, 162). Дышкант м. Баншчык. Там ён [хлопчык] кумільгом укаціўся у прымыльнік і сказаў дышкантам, як тое рабілі вялікіе басам, або тэнарам: — Пбра - лазьня, лёгкі дух!... (М. Гарэцкі. У лазьні - Р, 21). Дыядэма [ст.-бел. диадема, диадима, диядима', гр. diadema} ж. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На.. князёўне была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў (Э. Самуйлёнак - ТСБМ, II, 227). У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя ўпрыгожанні (Г. Штыхаў — ТСБМ, II, 227). Эльжбета левую руку палажыла ёй [княгіні] на галаву, мабыць хацела пагладзіць, але дыядэма перашкодзіла (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 78). Уходзе Псіха.. на галаве ў яе блішчыць князёўская дыядэма (карона) (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 156). Дыярыуш [ст.-бел. диариуш-ь', польск. diariusz с.-лац. diarius] м. Дзённік, мясцовая хроніка. // перан. Пра чалавека, які ведае ўсё пра тутэйшых. Што ж скажыце, напрыклад, — наш сусед Шалюта?.. — дыярыуш айчынны! Усе яго баяцца, а найбольш жанчыны. Усякія ў суседстве спрэчкі, непаладкі, Грашкі паненак, злых людзей учынкі, ўхваткі Раскрые як на далані, нібы газета (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 382). Дэбаркадэр [фр. debarcadere\ м. Платформа на чыгуначнай станцыі. На станцыі — на пероне, на дэбаркадэры і паміж рэек пахаджвалі чыгуначныя жандары, гарадавыя (Р. Мурашка — ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

disciplineі, дйадема, дйадйма, дйарйуш-ь, дйскурсь, дйсцйплйна, дйядйма, дысцыплйна
5 👁
 ◀  / 658  ▶