Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Дымавіна ж. Вяндліна. А навокал усім весела, жартуюць, мітусяцца, пяюць, стол завалены дымавінай (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 169). Дымляніна ж. Тое, што дымавіна. На стале вясёла шумеў самавар і красавалася бутэлька, запарушаная пылам, а на талерках панадна была параскладаная ўсякага гатунку дымляніна: кумпячына, сальцэсона, кілбасы, якія ня маюць роўных сабе ў сьвеце (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 78). Дынар м. Старажытная арабская залатая манета. Для разлікаў ёсць у купцоў і грыўні, і скруткі срэбранага дроту, і дырхемы, і дынары (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 86). Дынарый і дэнарый м. Сярэбраная манета на тэрыторыі дзяржаў Заходняй Еўропы ў VIII-XII стст. Ужо цяпер, відаць, куфры з каштоўнымі камянямі, талерамі і дынарыяміў замку ў Троках сталі нашмат лягчэйшымі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна ~ АД, 356). Потым усім навахрышчаным далі белую нацельную кашулю, медны крыжык і адзін дынарый (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ, 586). Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 41). I іх [маладых] зноў пачалі абсыпаць хмелем, жытам, кветкамі, а скарбовец княжы ішоў за імі і сыпаў у натоўп грошы літоўскія — дэнарыі, пенязі і шэлегі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). Дэнарый - яно адразу відно, а чужыя манеты Мікаш яшчэ і не бачыў ніколі (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 328). Дынастыя [фр. dynastie, ад гр. dynasteia - улада] ж. Манархі аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго на троне. - На нас канчаецца дынастыя, якая пачалася такудала! - сказаў ён [Войшлак] (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 302). Непакорны князь нальшчанскі забіў караля Міндоўга, і перш за ўсё з-за свае жонкі. Але забіў і яе — ахвяру пажадлівасці і гвалту, а таксама непавінных отракаў — нашчадкаў дынастыі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 440). 3 самага семсот восемдзесят першага года на гэтай пасадзе дынастыя Галынскіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 28). Пераважна жонкі іхнія, кабеты, аб дынастыі стараюцца (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Па божай волі чэшскі трон перайшоў да дынастыіЛюксембургаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 243). Дырхем м. Старажытная арабская сярэбраная манета. — У доме няма нават дырхема! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 181). Каб яго прынялі ў ваданосы, аддаў Алекса старэйшаму сярэбраны дырхем (там жа, 202). Для разлікаў ёсць у купцоў і грыўні, і скруткі 6а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶