MKB, 41). Брама, a там - Крэмль, лёхі, каты, дыба, катаванні (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 164). Глыбокія падхаромныя порубы напоўнены былі людзьмі, закаванымі ў дыбы, каторых уласнымі рукамі любіў катаваць Бутрым (В. Ластоўскі - Тв., 21). Дыван [тур.] м. Рада, сейм. Хоць і гняцеяго [князя] гнеў палымяны, Хоць і гарыць ён нянавісці палам, - Церпіць усё перад гордым Абдалам, Воляй Дывана Абдал, сын Ахмета, Княжыў над Відынам (В. ДунінМарцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 248). Дывэрсант м. Дыверсант. Ен-жа [Кузьма] не дывэрсант, ня шпіён і не контррэвалюцыянэр! (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 129). Дыгнітар (дыгнітарый) [ст.-бел. дикгнипгарь, дигнитарь, дыгнитарь, дыкгнитарь; фр. dignitaire] м. Дзяржаўны ўраднік (падкаморы, мечнік, канюшы, стольнік і г. д.); знатны чыноўнік, саноўнік...не запрасілі сюды і многіх дыгнітараў праваслаўнага веравызнання (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 8). Мяцеж дасць магчымасць без азірання на суд пакараць найболей уплывовых дыгнітараў, абвініўшы іх у падтрымцы Глінскага (там жа, 103-104). Дыдак [польск.] м. Дробная манета. Дыдак густа й хлеба лусты Сыпяцца, прычом Разам з хлебам — за што трэба Маліцца дзядом (Я. Купала. Старцы - 36. тв., I, 337). Дыліжанс [фр. diligence, ад лац. diligens — хуткі] м. Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты ў еўрапейскіх краінах да пашырэння чыгуначных і аўтамабільных зносін. - Скажыце, дыліжанс па смаленскай лініі рушыў ужо? (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 300). Дым [ст.-бел. дьшь] м. Хаціна, гаспадарка, якая лічылася падатковай адзінкай у Старажытнай Русі. Зямлю падзялілі на «валокі» (21,3 га), за кожнай валокай замацавалі «дым», адну гаспадарку. За карыстанне валокай.. «дым» адрабляў пэўныя павіннасці (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 117). Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма — на вайну (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 467-468)...усе слугіў Верхнім замку забегалі з падвалаў па каменных лесвіцах узад-уперад, цягнучы з камораў лашты піва і віна, рыбу, грыбы і мёд — усё, што напрывозілі ў замак цівуны, беручы даніну з мыты рачной і перавозаў з млыноў і кунічнае, а таксама з кожнага дыма ў селішчах і гарадах (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 562). He з-за грыўняў, якія кожная сям'я, кожны дым павінны былі заплаціць за тое, што на зямлі абшчыны знойдзена мёртвае цела, а забойца невядомы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ
Дадатковыя словы
дйгнйтарь, дйкгнйпгарь, дыгнй, дыкгнйтарь, сямя
5 👁