ў кучу, яшчэ вышэй падкіне, пакруціць на адным месцы, нібы густую саранчу, і панясе далей -у лес... (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 42). Дукатовы, прым. (разм.). Залаты ці сярэбраны. За нашае гуты Выраб адмысловы Дае англічанка Стэрлінг дукатовы (Я. Купала. Барысаў - 36. тв., V, 202). Дума ж. Твор гістарычнага народнага ўкраіпскага і беларускага эпасу. Мо' пісаў бы свае думы Ён [Тарас Шаўчэнка] крывёй і далей, Але з жылаў яго каты Кроў павыпівалі (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 216). Думец м. Дарадчык, радца. [Ізяслаў] пад вялікім сакрэтам склікаў проста ў сваёй апачывальні самых блізкіх людзей, правераных часам на вернасць яму, князю, думцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 124). Думка ж. Тое, што дума. Думкі, оды пець я буду, Каб усякі еесяліўся, Каб для гэтага тут люду Свет інакшы адчыніўся (Я. Купала.*** Хоць ты, сэрца... - 36. тв., I, 233). Думонес м. Прускі жрэц. А маці ўспамінала, што прускія жрацы неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес — куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 294). Духова, прысл. Духоўна. У першым пэрыядзе чалавек няпэўны сваіх духоўных сілаў і яму здаецца, што зьвер ня толькі фізычна, але і духова дужэйшы за яго (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 78). Дучэ м. Правадыр (так называлі ў фашысцкай Італіі важака італьянскіх фашыстаў Мусаліні). Зальецца дучэ ў гнойнай плыні, Ганебна фюрэр будзе біт (Я. Колас. Сучасныя калігулы - ТС, 61). Дуэль м. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зороі як спосаб адстойвання чэсці і асабістага гонару. Кроер ледзь не вызваў яго [Біскуповіча] на дуэль за верш аб Півошчынскім бунце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 251). / у параўн. Гаспадыня, бы сэкундант на дуэлі, стаяла ўбаку (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 36). Дуэлянт м. Удзельнік дуэлі. Ён [Алесь] сеў і напісаў караценькі ліст дзеду, што помніць яго (перашкаджаць дуэлянтам забаранялася, і дзед, відаць, хоць і пакутаваў, вымушаны быў сядзець дома), дзякуе заўсёўУ. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім -КС, II, 334). //Ахвотнік да дуэлей. Выпівоха і дуэлянт,.. [фон Мантэйфель] не раз трапляў у непрыемныя гісторыі (I. Новікаў - ТСБМ, II, 214). Дыба [ст.-бел. дыба] ж. Прылада для катавання, на якой расцягвалі цела каральнага. Яго [ката] падручны, шыракаплечы светлавалосы здаравяка круціў ручку калаўрота, нацягваючы, наструньваючы рамяні дыбы, на якой трашчалі косці Брацілы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — 6а Зак
Дадатковыя словы
зброі, ііахвотнік
7 👁