Дуб м. Баржа. Яе [Піны] халодныя сталёвыя струмені ціхаўсхліпваюць, б'ючыся аб гладкі каменны бераг, штось гутараць прыцішаным голасам з чаратамі на другім баку, злёгку пакалыхваюць параходы і параходзікі, дубы і чайкі, што густа збіліся наўсім працягу прыстані (Я. Колас. На ростанях - ТС, 60). Дубальтам [польск.], прысл. У два разы. Ігнат дубальтам зваліў дзьве [качкі], але Кандрат на гэты раз хібіў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 14). Дудар м. Народны музыка, які граў на дудзе. На кургане на адвечным Пад асінай векавой, Сеў дудар, сагнуўшы плечы, 3 пасівелай галавой (Я. Купала. Дудар - 36. тв., II, 201)...князь загадаў у час наступу граць па чарзе і валыншчыкам, і дударам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 595). I ён пайшоў у той бок, дзе зніклі дудар і Вястун (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 35). П перан. Пясняр (паэт.). Расце на сходзе недавольства, А дудароў магутны хор Пяе аб крыўдах... (Я. Купала. Калі пачнуць - 36. тв., III, 25). Дужурка [фр. toujors - заўсёды, пастаянна] ж. Тужурка, штодзённая вопратка. Далёка нашым бабам да матак тых латышоў, што, як ты казаў і ў вучылішчы вашым у даматканых дужурках ходзюць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 130). Дука [ст.-бел. дука - уладар, князь] м. Уладар. Мы дукі, гранды, інжынеры Складаных чалавечых душ (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі - 36. тв., IV, 308). Дукат [ст.-бел. дукать] м. Даўнейшая сярэбраная, затым залатая манета, якая з'явілася ў XIII ст. у Венецыі, а пасля чаканілася ў многіх краінах Еўропы...шкла аднаго ў вокнах на тысячы дукатаў; ва ўсёй Літве менш шкла, чым у гэтым касцёле (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 288-289). He такія еялікія выгады прынёс пераможцам гэты мір, але ўпершыню для крыжакоў абавязваў іх да вяртання зямель, да выплаты трохсот тысяч залатых дукатаў, развенчваў славу тэўтонцаў як божых абраннікаў, прызначаных для перамог (К. Tapacay. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 414)...вяльможы — самыя славутыя ды важныя — даюць майму дзіцяці кайстру дукатаў, сольдаў, баратынак і злотых (А. Карпюк. Белая дама - БД, 280). - Ці не змагла б ваша мосць выдаткаваць хаця б адзін дукат на карабок бавілу? (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр., 267). Ты ж не любіш мяне, ты шукаеш другіх, Туды пнешся, дзе звоняць дукаты, рублі... (Я. Купала. He глядзі... — 36. тв., I, 103). Хто саетаў, хто дукатаў — Я шукаў караляў (Я. Купала. Каралі - 36. тв., III, 342). // вобразн. Выскачыць [вецер] на волю ў чыстае поле, схваціць з парку цэлую кучу жоўтых лісцяў, падкіне іхуверх, рассыпле па баках дажджом залатых дукатаў, зноў збярэ
Дадатковыя словы
бючыся, зявілася
6 👁