скімі функцыямі, які загадваў аховай палаца. «Дзіўныя стварэнні людзі, — думала дзяўчына, калі ён [Нікіфар] знаёміў яе з прысутнымі - багатым купцом Гермагена.., друнгарыем віглы Васілём, а таксама заканадаўцам Міхаілам. - Коміт абураецца, калі я звяртаюся да яго як рабыня, але з задавальненнем прымаерабскія знакі пашаны (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 200-201). Другангарый флота - камандзір імператарскага флоту. Дрыгавіцкі, прым. Які мае адносіны да дрыгавічоў. Злучаць свае палкі Яраполк і Рагвалод, ды Рагвалодаў брат Typ прывядзе дружыны з дрыгавіцкіх земляў — пыл застанецца ад Уладзіміра (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 19). Дрыгавічы мн. Старажытнае ўсходнеславянскае племя, якое жыло ў VIII—IX стст. паміж Заходнім Бугам і Дняпром, Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Мелася і трэцяя магчымасць - ісці на дняпроўскія волакі, сустрэць Яраполка, дачакацца Тура з дрыгавічамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 26). [Міхаіл:] - Хіба няма сярод вашых багоў той, якая валодае наймагутнейшым у свеце — прыгажосцю? Перад якой час ад часу схіляюцца нават самыя моцныя? [Жывена:] У нас? Есць. У славян - дрыгавічоў / крывічоў - Лада і яе дзеці Лель і Палель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 235). [Альгерд:] А вы хіба не немцы? [Мужчына:] - He, мы абодва славяне. Ен [хлопчык] крывіч, а я з дрыгавічоў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 568). — Вам, напэўна, ведама, што крывічы й дрыгавічы былі найлепшымі калёнізатарамі, гаспадарамі, будаўнікамі, умелі ладзіць з суседзямі й пашырылі сваю ўладу далёка за межы сучаснай Беларускай рэспублікі ўва ўсіх напрамках... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш -ХБ, 75). Дрыгант і дрыкгант [ст.-бел. дрикганть, дриганть, дриканть, дрыганть, дрыкгант-ь] м. Пародзісты конь, жарабец у XVI ст. За ім паганяў пародзістага дрыганта з атласнай чорнай поўсцю і белымі панчохамі на пярэдніх нагах - малады князь Юрый Алелькевіч (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 38). Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачамі, якія адліеалі ў глыбіні чырвоным агнём. Я ведаў што гэтая парода вызначаецца дзіўнай трывалай, машыстай інахаддзю і падчас намёту імчыць вялізнымі скачкамі, як алень (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха ЗБК, 349). Першы дрыкгант змяў яго капытамі, уціснуў глыбей у смярдзючую багну і загігатаў (там жа, 361). Дрыўляны, прым. Драўляны. Па кроках, па гутарках, якія чуваць праз ценкія дрыўляныя сцены маёй кватэры, пазнаю большасць маіх суседзяў і суседак з прадмесця (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв
Дадатковыя словы
дрйганть, дрйканть, дрйкганть
6 👁