Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рабуе літоўскае насельніцтва (там жа). У 972 годзе на дняпроўскіх парогах асадзілі малую дружыну Святаслава палкі печанегаў (К. Tapacay. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 9). Світазара ў хораме плача, Князь з дружынай гуляе сваёй (Я. Купала. Песня-казка - 36. тв., II, 228). Дружыны Русаў абселі гарады і сёлы (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя - Тв., 27). Чужаземныя дружыны паняволілі іх, абярнулі у сваіх нявольнікаў і, пераняўшы ад іх культуру, ачарнілі этрускаў перад гісторыяй (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 96)...лёгка жылося ёй [Апфіі] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі, асабліва ж спявак пры дружыне княжай Раман (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51). Яўнут ведаў: з ранняга юнацтва Віт ледзь не маліўся на ягонага бацьку, быў з ім амаль ваўсіх бітвах — спачатку ў дружыне славутага князя Давыда Гарадзецкага, а пасля ягонай смерці змог заваяваць і сэрца вялікага князя (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 561)...на Куліковым полі стаяў унук Гедыміна — Дзімітры Карыятавіч, Баброк Валынец, а раза.м з ім - дружыны братоў Ягайлы, Андрэя Полацкага і Дзімітрыя Карыбута (В. Іпатава. Чорная княгіня — MX, 266). Стома каменем ляжала на сэрцы, але нельга было паказваць яе ні дружыне, ні баярам, ні пасадскаму люду (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 32). Ці не чакалі яны [Яраславічы] папаўненьня сваіх дружынаў, выкінутыя Усяславам за Дняпро нечаканым ударам Усяслава (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе ХБ, 225). Дружыннік м. Член дружыны. Як-ніяк не зломак ён, а княжацкі дружыннік (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 24). Старшы дружыннік устаў, з надзеяй глянуў на князя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 246). А потым з Полацка прыйшоў Дняпром бліжні дружыннік Глеб, і тады гэтыя людзі ўбачылі кроў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 71)...шыпеў, як змей, перад магілёўскім князем агідны дружыннік Шчур (там жа, 193). 3 восені Рута была замужам за князёвым дружыннікам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 14). Друнгарый (другангарый) [познегр.] м. Назва некаторых камандных пасад, якія з'явіліся у Візантыі ў VI-VI11 стст. // Асоба на гэтай пасадзе. - Нядрэмны промысел божы сапраўды ўздае кожнаму па заслугах, бо ён бесперастанку абыходзіць сусвет і строгім вокам сочыць за намі, - падтрымаў слова пастыра друнгарый Васіль (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 200-201). о Друнгарый (другангарый) віглы (з канца XI ст. — вялікі другангарый віглы) — першапачаткова камандзір адной з гвардзейскіх частак, затым старшыня імператарскага суда. // У тэксце: чыноўнік з паліцэй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся
7 👁
 ◀  / 658  ▶