Драпянка ж. Адзежына з грубай, шурпатай тканіны. / у параўн. Ну, такі катокхарошы, Як драпянка за тры грошы! (Я. Колас. Савосьраспуснік - ТС, 58). Дратаўшчык м. Майстар, які дратаваў гаршкі - аплятаў іх дротам. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т„ 111,241). Драўляне мн. Старажытнае ўсходнеславянскае племя, якое жыло ў ІХ-ХІІ стст. па берагах рэк Прыпяці, Гарыні, Случы і Цецеравы. ..узлаваныя яго [Ігара] празмернай сквапнасцю драўляне забілі князя, і здарылася гэтаў існуючым і сёння горадзе Малін, у якім княжыў тады драўлянскі князь Мал (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 8). Драўлянскі, прым. Які мае адносіны да драўлян. Hi над кім не злітавалася Вольга з драўлянскіх баяраў - як птушыныя спевы, слухала яна іхныя крыкі з ахвярнага агню (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 8). Дрожкі мн. Від старадаўняга транспарту. Па шырокай магістралі насіліся самыя незвычайныя экіпажы, зробленыя ў майстэрнях Лондана, Парыжа, Вены і майстрамі дамарослымі, — гітары, дрожкі, брычкі, кібіткі, тарантасы, вазкі, перакладныя (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 125). Дроцік м. Старадаўняя кідальная зороя ў выглядзе кап'я на кароткім дрэўку. Яна [Жывена] ўзяла з сабой Гермагена, узороенага мячом і дроцікамі, а таксама яшчэ двух маладых слуг (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 228). Кароткія коп'і-суліцы і дроцікі густым дажджом паляцелі ў хрысціян (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды ЖЖ, 195). Дружка ж. Сяброўка нявесты ў вясельным абрадзе; шаферка. Варочаюся дамоў, Стэпа стрэлася з Волькаю, якая была за дружку ў Зосі, і расказала Нязвычнісе, як прайшоў шлюб, які настрой валодаў Зосяю і што выявілася ў часе шлюбу (Ц. Гартны - ТСБМ, II, 201). Дружына [ст.-бел. дружина, дрожина, дружына - 1. Група сяброў. 2. Вайсковае падраздзяленне. 3. Удзельнікі вясельнага свята] ж. Група прыбліжаных князя, якая складала яго асноўнае войска. Але думка, што князь ад жонкі ходзіць у грэшныя дамы, напоўніла яе [Алену] спагадай да Ефрасінні, жаласцю да яе і злосцю супраць камандзіра бацькавай дружыны (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 63-64). Неўзабаве пачалі паступаць скаргі ад паноў, што дружына Рапалоўскага
Дадатковыя словы
дрожйна, дружйна, зброя, капя, копі, узброенага, цецеравы...узлаваныя
6 👁