Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Дзяцінец і дзядзінец м. Цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі; крэмль. Копысь - гэта «драўляны горад Мсціслаўскага ваяводства, абнесены сцяной з вежамі іўмацаваны драўляным дзяцінцам, размешчаным пасярэдзіне высокага ўзгорка» («Полымя» - ТСБМ, II, 183). ТакАпфія перайшла жыць у княжы драўляны замак, дзе раней жыла сям'я Ізяслава, якая йяпер пераехала ў новы мураваны дом ля дзяцінца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 39). Гэта не тое, шпю мірныя дні, калі ўладары адседжваюцца ў сваіх замках альбо абнесеных моцнай агароджай дзяцінцах, адкуль іх не выманіць (там жа, 282). Гарадскі радца даклаў, што на смердаў накладзена новае дзякло - на меру жыта болей, чым летась, каб можна было хутчэй завяршыць заходнюю сцяну дзяцінца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 533). Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў умацаваны цэнтр, такзваны дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы (Г. Штыхаў - ТСБМ, II, 178). Дзяцьвішча зб. Дзеці. - Адзін раз, у сьвяты вечар, к нам у нашу хату прыйшлі і хлопцы й дзеўкі, і старые, і дзяцьвішча - гуляць (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 123). Длань [ст.-бел. длань] ж. (высок.). Далонь. П перан. Начальства заўсёды мела рацыю. А калі падначаленым і не вельмі салодка пад ягонай грознаю дланню - тым горш для падначаленых (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 278). Доба [польск.] ж. Суткі. Ці я калі адлучыўся з дому хоць на адну добу? (М. Цэлеш. Дзікі вецер - ХБ, 55). Дожа м. Кіраўнік дзяржавы ў колішніх італьянскіх рэспубліках Венецыі і Генуі. Бачыўя на platfondy зале «Трохсот» у палацы дожаў сцэну: цэсар прымушан пасціў ногі папежу [Папе Рымскаму] (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 521). Драб [ст.-бел. драбь - пешы воін; польск. drab, чэш. dräb с.-в.-н. drab] м. Паліцэйскі. Судзіцца аб лісёнка, зваць дзесяцка драба (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 465). Драгун [ст.-бел. дракгунь, драгунь, драгань, драгонь, дракгонь] м. Кавалерыст у большасці еўрапейскіх армій XVII-XIX стст. (у тым ліку і ў складзе войска Вялікага княства Літоўскага), здольны весці бой і ў пешым страі. Услед за сотнікам скакалі каралеўскія драгуны (В. Чаропка. Храм без Бога- Хр., 107). Драмона ж. Баявы карабель...моцныя якары ледзь утрымліваюць на месцы цяжкія гружаныя лодзіі — кумварыі, цяжкія баявыя караблі — драмоны, усіі, памфілы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 208). 3 гавані Феадосія, найоліжэйшай да гэтай брамы, пачалі страляць грэчаскім агнём два галеоны, да іх далучыліся драмоны, што стаялі ў гавані Юліяна (там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

найбліжэйшай, сямя
8 👁
 ◀  / 658  ▶