Паншчынная павіннасць. Прыйдзе восень, зарой да дзякла ганяюць, Грыбы, яйца, куры толькі адбіраюць (Гутарка Данілы са Сцяпанам - Зан., 126). Дзянніца [ст.-бел. денница — 1. Ранішняя зорка, сімвал духоўнага азарэння. 2. Старшы анёл, святланосец] ж., (паэт.). Ранняя зара. [Няўзіра]:- Ясным дзянніцам, цёмным начніцам, Кветкам і смоўжам Песню мы зложым (Я. Купала. Урывак з драматычнай паэмы - 36. тв., VI, 166). Прывет я шлю прыродзе, людзям I громам шумных навальніц, Усмешкам радасным дзянніц... Няхай жа ясным шлях наш будзе (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 166). / (уласн.). Калі заспяваў першы певень, будзячы зорку Дзянніцу, паваліліся ўсе спаць на саламяныя сеннікі, а княжыч — на пярыну (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 503). Дзяншчык м. Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра ў якасці слугі. Падцягнуты дзяншчык выскачыў з сянец хаты і спрытна паднёс пану афіцэру фотаапарат (М. Лынькоў - ТСБМ, II, 181). [Дзядзька:] - Сорамна-с. «Азарство адно», як мой дзяншчык казаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 245). Дзяржаўца м. 1. Эканом гаспадарскага велікакняжацкага двара. Калі ж дайшла чарга да Мікаша, дзяржаўца разам з войтам сталі тлумачыць княжацкаму рэвізору, што гэтаму, згодна з Наказам і Уставай, давалі ільготу (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 329). 2. Арандатар. Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў Валкавіцкіх (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 188). Дзясніца [ст.-бел. десница - 1. Правая рука. 2. Правы бок. 3. Аб сімвале ўлады, магутнасці] ж. Правая рука...з'явіўся на Краснай плошчы Міхаіл архангел. Сам у чырвоным, у левай руцэ піка са сцягам, доўгая, у правай — драўляная шабля, бо ляўшун, шуйцай дзейнічае, а дзясніца так сабе (У Караткевіч. Зброя - 43, 307). Вялікі князь паклаў дзясніцу на срэбную рукаяць мяча, хуткімі крокамі пыдышоў да акна, глянуў зверхуўніз (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 517). // перан. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскімі старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 12). О божа! бясконцы дабра крыніцы, Калі твой люд, што цябе абражае, Заместа кары з тваёй дзясніцы Такое багаццемае (В. Дунін-Марцінкевіч. Вясна! - Тв., 410). 0 Узняць караючую дзясніцу (кніжн.) - падрыхтавацца да адбіцця нападу. [Поп:] - Нямецкае войска збіраецца на нашай граніцы, і кожны міг агонь вайны гатоў закінуцца іў нашу дзяржаву. Высока ж узніміце караючую дзясніцу (Я. Колас. Вайна вайне - 36. тв. у 12 т., X
Дадатковыя словы
деннйца, деснйца, зявіўся
9 👁