Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
чэлавецка-беларускае, што узгадувала ва мне семья (не ўся семья Hama, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той гэты) тое выкарэняла доўгі час школа (там жа, 124). Ну. і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая! Было ў яе сем маргоў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, а ўсе поўныя: у адным мак, у другім - так, а ў трэцім цапы віселі (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна - Тв., 121). Дзядзька (пястун) м. Выхавацель. - Мілы дзядзька! - аж падскочыў у сядле малады княжыч, замахаў мячом. - Дазволь мне выратаваць князя Данілу'. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 15). Дзядзькаваны, дзеепрым. Аддадзены на часовае выхаванне селяніну; пакормны. Яўспомніў цябе, - сказаў стрымана Война. -.. Дзядзькаваны хлопчык з панскага гнязда» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 276)...прыехаўу Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам Кандратам Кагутом (У Караткевіч. Зброя - 43, 283). Дзядзькавое [тэрмін паходзіць ад слова дзядзька, бо селянін, які часова даглядаў шляхецкага сына, прыходзіўся яму як дзядзька: выхоўваў яго, вучыў розуму] н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне шляхецкага сына, пасля таго, як той вяртаўся ў родную сям'ю. [Павал:] -..прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе [Алеся] бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 11). Дзяжа ж. Тое, што дзежка. Бацька з маткай века Ад дзяжы дзяржыць, А наім- гарэлка I хлеб-соль ляжыць (Я. Купала. Нікому — 36. тв., V, 26). Дзяклавае н. Тое, што дзякло. Мікаш радаваўся - хопіць на дзяклавае, а чынш у яго гатовы, і куры ёсць, і яйкі (В. Іпатава. Гайна і MiKam - MX, 327). Дзякло і дзякла [ст.-бел. дякло - 1. Падатак збожжам. 2. Мера збожжавага падатку; літ. düokle} н. 1. Падатак, які збіраўся галоўным чынам збожжам (жытам, пшаніцай, аўсом) і сенам. Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і грошы за арэнду, то быць бы яму бітым - няхай сабе, як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 233). Гарадскі радца дакладаў, што на смердаў накладзена новае дзякло — на меру жыта болей, чым летась, каб можна было хутчэй завяршыць заходнюю сцяжу дзяцінца (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 533). Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
4 👁
 ◀  / 658  ▶