тое, што прыехаў, чатыры дзінары (В. Іпатава. За морам Хвалынскім-МХ, 184). Дзіскас [ст.-бел. дискось гр.] м. Талерка, блюда. Кубкі, зороя каштоўнейшая, місы залатыя і срэбныя, манеты скрынямі, пярсцёнкі, бранзалеты, ажаролкі, зліткі і срэбныя, і залатыя з каменнямі, кнігі, чашы для прычашчэння, дзіскасы, манстранцыі, кандэлябры, рэлікварыі, іконы дзівоснай работы і абклады - дзіва (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі — 43, 252). Рабавалі так, каб назаўтра няма з чаго было прычасціць. Паціры, дзіскасы, дарахранільні, лампады, грошы з тайнікоў і скарбонак, каштоўныя камяні (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 203). Дзіэтарый м. Камергер, палацавы чыноўнік. А колькі асалоды бывала, калі на прыдворных пагулянках дзіэтарый ківаў слузе, і той урачыста падносіў коміту віноў залатым кубку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 168). Ужо дзіэтарыі распалілі кадзілы, і пахкі дым тонкімі струменьчыкамі прабіваўся з-за другой заслоны, злева ад трона (там жа, 218). Дзюйм м. Адзінка старой меры даўжыні, 1/12 фута, роўная 2,54 см. Пад брунаватай белай світкай, за чырвоным паясом былі два пісталеты і доўгі, дзюймы на чатыры даўжэйшы, чым ва ўсіх, корд (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 76). 3 доўгай цэльнай палкі, рассечаная амаль наскрозь глыбокімі выразамі - праз кожную чвэрць дзюйма — і ўмацаваная па баках, спіне і жываце жыламі на ўсю даўжыню, яна [штучная змяя] нават пафарбаваная была (там жа, I, 34). ..даўжыні ў ім [цмоку] было сем з паловай лагожаскіх сажняў, а калі пацікавіцца немец, то восем і адна пятая фадэна, а калі, можа, ангелец, то сорак дзевяць футаў і яшчэ дваццаць два дзюймы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 8). Дзюрка ж. Дзірка. Потым прымусілі [Кузьму] распрануцца, якмаці радзіла. Заглянулі ў рот, у вушы, ва ўсе дзюркі й шчэлкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 129). Дзягцяр і дзехцяр м. Той, хто саматужным спосабам гнаў дзёгаць з бяросты. Памяталі, а дакладней перадавалі па памяці, што ў даўні час сядзеў тут дзягцяр, а што з ім стала, кім даводзілася яму Кульчыха - жонкай, дачкой, сястрой ці проста прыблудзіла і заняла пакінуты двор, гэтага ніхто не помніў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд ТЖ, 205). Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 241). Дзядзіна ж. Жонка дзядзькі, цётка па дзядзьку. Як жывіцё?.. Якмаладая дзядзіна? (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? — Р, 128)...тое, лепшае 6 Зак
Дадатковыя словы
дйскось, зброя
4 👁