Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Дзіда [польск. dzida, ад тур. dzida] ж. Старадаўняя колючая зороя; піка. Трашчаць дзіды сталёвыя, Шумяць харугві стужкамі Сярод палёў няведамых (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 259). ..калыхаліся дзіды, ляцела з-пад капытоў дарожная гразь (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 156)...праменны коньнік усадзіў ёй [змяі] у горла канец сваёй дзіды (В. Ластоўскі. Юга і грамавік - Тв., 20). Дзіда ўпілася ў ягоныя грудзі, ён упаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 85). Варта цясніла цікаўных уніз, у ручаіны-вуліцы, таўкла ў каршэнь упартых, зацятых новагародскіх рамеснікаў, якія жадалі бачыць усё да драбніц на свае вочы, дзідамі падколвала хлапчукоў, якія гронкамі звешваліся з дахаў мураванак - не дай Божа, разаб'ецца каторы, азмрочыць свята (там жа, 59). I пры гэтым некаторая пагарда да кніг наогул, бо ён [Загорскі] любіў абшары, бег каня, дзіду, што ўпіваецца на скакуў шыю япрука (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 163). Дзіда ўдарыла ў абсівераную, худую выю (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 100). / у параўн. Гусак з ваяўнічым задорам кінуўся на мяне, выцягнуўшы, як дзіду, доўгую шыю з завостранай змяінай галавой (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 25). Певень мае чым гардзіцца і ганарыцца: пер'і адліваюцца ў розныя колеры, на крыллях агняцветныя кружалкі, на шыі і грудзях мігаціцца цёмна-сіні панцыр, сталёвая дзюба моцная, як дзіда, ногі апранутыя ў залатыя нагавіцы, хвост — вязка брыльянцістых абручоў (там жа, 49). Поп нагою таўчэ, Нібы дзідаю (Я. Колас. Як non зрабіўся авіятарам - 36. тв. у 12 т., III, 137). II вобразн. I на курганах, і тут, але радзей і радзей, магутна і сакавіта тапырыў свае дзіды баец-чартапалох (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, II, 106). Алесь бачыў, як праменні сонцаўсё часцей прабівалі сваімі дзідамі лістоту, як яны прабіраліся ў самы гушчар, як насустрач ім дымела зямля (там жа, I, 277). // перан. [Жывена:] -1 веды мае, і чысціня, і спакой — меч для іх, дзіда вострая (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 20). Дзікамыт м. Ястраб, што ліняў (мыціўся) на волі...адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта, зжор таго, такшто раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена памытчыку столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды nep'e (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў- Пр., 208). Дзінар [ст.-бел. динарь, денарь — сярэбраная або залатая манета ў Старажытнай Грэцыі і Рыме] м. Літоўскі рубель з чыстага срэбра альбо адна капа, якая змяшчала 60 пражскіх грошаў. [Каваль:] - Маці мая пару разоў хадзіла да Рацібора, ён загадаў паставіць ёй добрую хату і даў жменю літоўскіў дзінараў (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 489). -1 хаця ён не вылечыў твайго сына, ты ўсёроўна дасі яму за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nepe, дйнарь, зброя, пері, разабецца
7 👁
 ◀  / 658  ▶