ты сноп пойдуць царкве (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 110). Дзесяцкі [ст.-бел. десятскии - службовая асоба, у веданні якой знаходзілася 10 чалавек ці 10 гаспадарчых адзінак] м. 1. Выбарная асоба з сялян (звычайна ад кожных дзесяці двароў), якая выконвала грамадскія і паліцэйскія абавязкі у Расійскай імперыі. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 120). Стараста зачыніў у стопцы дзверы і загадаў дзесяцкаму нікога туды не пушчаць, пакуль не прыедзе ўраднік (П. Галавач ТСБМ, II, 179). Тут на яго накінуліся стражнік і дзесяцкія (Я. Колас. Соцкі падвёў— 36. тв. у 12 т., IV, 31). Айцец Сымон застыў пасярод дзяцінца, адчуваючы сваю адзіноту, сваю непатрэбнасць варце, мужыкам, што хадзілі ў царкву па прымусу цівуна і дзесяцкіх, якія таксама хадзілі ў царкву па княжацкаму загаду (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 95). 2. Камандзір 10 воінаў. За смеласць, развагу іўдачу простага воіна ставяць дзесяцкім, дзесяцкага - сотнікам і даюць сярэбраны посуд, табун коней, рабоў і жонак пераможныхзнатныхлюдзей (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 36). -Дзесяцкі?-Дзесяцкі. —Хочаш быць соцкім? У мяне! - He, — той горда ўскінуў галаву (там жа, 254-255). Баяр — ужо сотнік, Усяслаў — дзесяцкі і Алегужо нароўні са сталымі дружыннікамі! (там жа, 351). Дзесяцкі Ірвідуб жаніў малодшага сына, васемнаццацігадовага Рэдзьку (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 4). Дзіба ж. Шаўковая тканіна, шытая залатымі ці сярэбранымі ніткамі. Нар, прыцмокваючы і вохкаючы, прымаў скруткі з дзібай, — з яе, шаўковай тканіны, шытай золатам ці срэбрам, шылі заслоны ў храме — альбо скрынкі з шкляным посудам, які выраблялі майстры ў Новагародку, альбо, часцей, аксамітавы кашэль з манетамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 45). Дзібаджа ж. Шаўковае персідскае покрыва. Ірына ажывілася, успомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы. дзівіцісіі, скарамангіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 213). Дзівіцісія ж. Парадная вопратка. Ірына ажывілася, успомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы, дзівіцісіі, скарамангіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Дадатковыя словы
десятскйй
3 👁