падпісваўся за няграматных на павестках, што дзесятнік прыносіў з воласці (3. Бядуля. Летапісцы - 36. тв у 5 т., II, 112). 2. Малодшы камандны чын у Маскоўскай дзяржаве XV-XVII стст. // Асоба, якая мела гэты чын і кіравала дзесяткам ратных людзей гарадавой службы (стральцамі, гарадавымі казакамі, пушкарамі і інш.), а таксама датачнымі людзьмі, якія пажыццёва былі абавязаны служыць у войску ў ваенны час. Дзесятуха ж. Папера ў 10 рублёў, дзесятка. - За свой разнастайны тавар вы атрымлівалі, відаць, раней царскімі дзесятухамі, а цяпер савецкімі чырвонцамі! (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 158). Дзесяціна [ст.-бел. десятина, десетина - 1. Дзесятая частка чаго-н. 2. Зборы, адлічэнні ад даходаў свецкіх уладароў на карысць царквы; і інш.] ж. 1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Скібіна ў скібіну, Загон у загон, Валі дзесяціну, He лічы варон! (Я. Купала. Араты - 36. тв., II, 45). Жыў сабе проста, гаспадаркі вялікай ня меў: шэсьць дзесяцінаў зямлі, добры конь, са тры каровы, авечкі, сьвіньні ды іншае (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 22). Сала возьмуць, бліноў матка напячэць, еады у бітлажцы набяруць, выйдуць у трох на дзесяціну у Дуброўках, у паноў гдзе сенакос купілі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р, 62). У багатых на сельсовецкіх паперах знікае па некалькі дзесяцін зямлі (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 162). Пад шалёнае «ку-га» невядомыя стрэламі адагналі працуючых і пачалі гайсаць па дзесяціне, выбіваючы яе капытамі, як ток (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 269). Навокал на многіх дзесяцінах шумеў і хваляваўся пад асеннім дажджом закінуты, глухі, чорны ад старасці і вільгаці парк (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 207)...давялося прадаць восем дзесяцін зямлі з дзесяці (там жа, I, 39). «Тады атрымай трыццаць, — бацька глянуў на Алеся і паправіўся, — не, нават сорак восем дзесяцін...» (там жа, I, 69)...сяляне выкупілі ў Грынявіцкіх 16 дзесяцін і 334 сажні (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 43). 2. Падатак на карысць царквы ў размеры 1/10 часткі даходу. Альберт, праўда, яшчэ не бярэ даніну і царкоўную дзесяціну з ліваў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 24). Жылі ж мы з бацькам са свайго мазаля; вялікаму князю падатак заплоціш, царкве дзесяціну, а яшчэ ардыншчыну з сярэбшчынай, вось і голы, як бізун (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 155). [Святар:] - А плаціцьжа царкоўную дзесяціну лацінянам, згодна праваслаўнаму царкоўнаму праву, мы адмаўляемся (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 163). [Поп:] - Мацнее князь Уладзімір. Няма нікога, хто здолее з ім ваяваць. Вось устанавіў ён дзесяціну для царквы, кожная дзесятая грыўня, кожны дзеся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

десетйна, десятйна
20 👁