Літаратарскія клопаты - Тв., 279). «I будзе Давыд нам заступай, і абаронцам магіл сваіх дзедзічаў, і спадкаемцам мяча Даўмонтавага» (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 369). «Мы, Уладзіслаў, ласкай божай кароль польскі,.. і Аляксандр, ці Вітаўт, вялікі князь Літоўскі, зямель Рускіх пан і дзедзіч, аб'яўляем сапраўдным прывілеем усім, каму ведаць належыць, цяперашняму і наступным пакаленням...» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 422). [Комтур:] -..няхай Сігізмунд прапануе яму [Вітаўту] каралеўскую карону, з той, аднак, умовай, каб парваў вунію з Ягайлам і ніколі не пісаў і не казаў «дзедзіч Жмудзі» (там жа, 301). 7 ён [Алесь] таксама дужа разумны, ледзь не зрабіў так, як нейкі там дурны дзедзіц (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 55). У тыя часы на Прыдняпроўі ў багатых дзедзіцаў заўсёды існавалі пры стайні, манежы, праварыне і бегавых дарожках — словам, пры ўсім, што складала конскі завод, — некалькі пакояў, штосьці накшталт мужчынскага клуба (там жа, 1,356). Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла (там жа, 78). Дзедзічка, ж. да дзедзіч. Уладальніца. 77. Кароль ажаніўся з Ідаліяй Юдыцкай, апошняй дзедзічкай Глуска (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 528). Дзежка [ст.-бел. д'Ь.жжа] ж. Драўляная пасудзіна. Будзем хлеб рашчыняць, Цеста ў дзежцы мясіць Дый у печку садзіць (Я. Купала. Сейбіт - 36. тв., IV, 433). Дзекабрыст м. Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйнага руху, які завяршыўся паўстаннем 14 снежня 1825 г. Імператар, які загнаў на вечную катаргу ў Сібір лепшых барацьбітоў за свабоду — дзекабрыстаў, не пасмеў крануць безабароннага паэта (Я. Купала. Любімы паэт - 36. тв., VII, 276-277). «А маніфест 26 жніўня?» — спытаў Франс. «Што? Вяртанне дзекабрыстаў? Звар'яцелыя старыя шаптуны. Іх там варта было пакінуць. Нічога не ўмелі, нават ударыць» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 14). Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў родны брат аднаго з першых дзекабрыстаў заснавальніка «Саюза выратавання» Аляксандра Мураўёва (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 49). Дзесятнік [ст.-бел. десятникь — 1. Службовая асоба, у веданні якой знаходзілася 10 чалавек ці 10 гаспадарчых адзінак. 2. Зборшчык пошліны. 3. Дзесятнік] м. 1. Тое, што дзесяцкі ў I знач. Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць, Ен знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў на кватэру, як чартоў нам садзіць (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін Юзэфа Яжоўскага — Зан., 24). 7 дзесятнікі - не так, баш, як гдзе, — He здзекуюцца сельскай грамадзе, He грозяць глумам, з вазоў не хватаюць, Кіём не б'юць, у часць не цягаюць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 201). Успомнілася яму [хлопчыку], як колькі разоў
Дадатковыя словы
абяўляем, бюць, десятнйкь, зваряцелыя
5 👁