Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Дворышча [ст.-бел. дворшце, дворшцо, дворисчо, дворыіце - 1. Земляробчая гаспадарка, маёнтак, памесце, сядзіба, фальварак, хутар. 2. Прысядзібны ўчастак. 3. Падворак] н. Маёнтак. Лясная сцяжына хутка выскачыла на поплаў.., за якім пачыналася дворышча аканома (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 21). Двузлотка ж. (разм.). Грашовая адзінка (два злотыя). Калі часам дзе двузлотку Зарабіў ты [мужык] ў пана дзе, Дык, на чынш і на падаткі Яе воласць забярэ (Я. Купала. Ах, ці доўга... - 36. тв., I, 284). Джаузаб м. Страва з рысу. [Салім] пстрыкнуў пальцамі і загадаў жанчынам уносіць стравы. Стоячы ля гаспадароў, ён гучна абвяшчаў назву кожнай: — Гэта джаузаб, зроблены з самаркандскага рысу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 169). Джура м. Вартаўнік, воін для даручэнняў. Моцны, не стары яшчэ джура зрабіў крок наперад (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). Дзедзіна [ст.-бел. дедина - дзедаўскае валоданне, дзедаўшчына, спадчына] ж. Спадчыннае радавое ўладанне. Сынок твой без цяберасце на лес гледзячы. Прыляці, крэчат мой, на дзедзіну (У Арлоў. Каля дзікага поля - МКГ, 150)...і можа, у гэты самы час ужо гарэлі, руйнаваліся іхнія [баяраў] вотчыны і дзедзіны (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 223). I слава няўдачніка яго [Вітаўта] не кранула, а Ягайлу кранула: асаджаў Мальбарк, усю Прусію сваёй дзедзінай называў, а на справе - паспяшаўся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 413). Дзедзіцтва [ст.-бел. дедицство, дедицтво і інш. - 1. Права на атрыманне чаго-н. у спадчыну. 2. Атрыманае ў спадчыну зямельнае валоданне; і інш.] ж. Спадчына. Куды я пайду ад іх? - аднойчы горка сказаў Андрэй, паказаўшы на паліцы, дзе ляжалі скруткі пергаментаў і стаялі цяжкія, у драўляных ці скураных пераплётах, рукапісныя кнігі. — Пайду, а іх тут зваляць у кучу і спаляць. Каму ўсе патрэбна?.. Можа, дачакаюся, калі прыйдзе дбайны гаспадар, каму старадаўняя слава дзедзіцтва баліць... (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 267). Дзедзіч і дзедзіц [ст.-бел. дедичь, дидичь - 1. Спадчыннік, пераемнік, які мае права на наследаванне. 2. Спадчынны ўладар, манарх, наследнік трона; намеснік, кіраўнік правінцыі; і інш.] м. Спадчынны ўладар, спадчыннік. [Камісар]: Я паклікаў вас сюды, дзеці мае, каб паведаміць а важнай навіне: наш пан, а дзедзіч тутэйшы, у гэтых днёх мае прыбыць з заграніцы; а тым часам даручыў вяльможнаму пісару Дабровічу, свайму сваяку і даўнейшаму апякуну, даведацца а стане тутэйшых сялян, ці не маюць ад мяне якой крыўды (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 24). Як дзедзічу аддалі той вянок прыгожы, Пайшлі ўсе госці ў танец, з кім і як хто зможа (В. Дунін-Марцінкевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дворйсчо, дедйна, дедйцство, дедйцтво, дедйчь, дйдйчь
10 👁
 ◀  / 658  ▶