Раней так называлі любую грамадскую ўстанову (манетны, земскі, мытны, калымажны, пасольскі двор і інш.). II Аміністрацыйны або адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр воласці. Кутоўцы, страціўшы веру ў земства і двор, пачалі між сабой сварыцца, каму зь іх двох трэбамост будаваць (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 37). 4. У Вялікім княстве Літоўскім у XIII-XVIII стст. - сялянская гаспадарка як аб'ект і адзінка абкладання павіннасцямі і падаткамі; тое, што дым. о Пастаялы двор - памяшканне для начлегу з дваром для коней і экіпажам для праезджых, звычайна з тракцірам. I пойдуць [катаржнікі]. Пойдуць. А паўз іх будуць пралятаць тройкі са срэбнымі дугамі. Будуць стаяць багацюшчыя пастаялыя двары, бо гэта не толькі дарога слёз, а і дарога «да Макарыя», на кірмаш (У. Караткевіч. Зброя 43, 346). Дворка ж. Дваровая дзеўка. А Дзеўка-дворка. [Навум]: He для нас, знаць, дзеўка-дворка. Добра кажа прыгаворка: Гдзе толькі мужык з слаўцом, Там за ім пуга з вузлом (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 40). Дворны [ст.-бел. дворный], прым. 1. Які належыць панскаму двару. На дзірванок на дворны Я [праступнік] ездзіў на начлег (Я. Купала. Праступнік - 36. тв., I, 191). 2. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка..народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў (Я. Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы - 36. тв., VII, 184). [Уршуля]: Яшчэ ніў воднай кніжцы не вычытала я, каб дзяўчына, і асабліва дворная, так пачціва мысліла, як ты (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 53-54). Узяў маладзеньку жонку, разгаворну, красну, баш малінку, бяда! - дзеўку дворну (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца Тв., 334). Дворня ж., зб. У часы прыгону - прыслуга пры панскім двары, доме; дваровыя людзі. Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб Дворня князева ў хорам багаты (Я. Купала - ТСБМ, II, 159). Алесь чуў і пра яе [графіню]. Дворня казала (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 81). Дворскі [ст.-бел. дворскии - прыдворны; і інш.], прым. 1. Прыдворны. [Пятрук]: Эт, панно... хацеў сказаць: ясны пане; — я чалавек бывалы, зубы з'еў на дворскай службе (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 140). 2. У значэнні наз., м. Упраўляючы княжацкай гаспадаркай. Андрэй дворскі і ваявода князя Данілы, важны чын і знатная асоба ГаліцкаВалынскай зямлі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ
Дадатковыя словы
абект, дворскйй
3 👁