крымцаў, якія ўтваралі спецыяльныя атрады для лоўлі рускіх палонных, таксама да казакоў і чаркесаў). Загонавы м. Член загона - ваеннага атрада. [Пан:] -..досыць загонавым мой хлеб задарма есці... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 173). I вось загонавыя, разам з блакітнымі, гойсаюць па лясах, ловяць. Ды толькі трасцу вы яго [Корчака] без здрады зловіце... (там жа, 222). Ва ўсіх вокнах узвышаліся ўжо ўзороеныя загонавыя (там жа, 255). Загуста ж. Гарохавая каша. Ен і не заўважыў, калі на абрусе пастаўлены былі драўляныя місы з халоднай дзічынай, загустай, мочанымі брусніцамі, сырам (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 21). Заднік м. Плытагон, які стаяў у канцы плыта. - Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! He спіў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае (Я. Колас. Плытнікі - ТС, 39). Задушкі мн. Памінкі. [Кабета]: Каб хацяужо свечак Як найболей разнеціў.. На імшу на «задушкі»... За жывёлку таксама... (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 85). Заезны, прым.: о Заезны двор (дом) — тое, што пастаялы двор (гл. двор). Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной (Я. Купала - ТСБМ, V, 445). Па вяртанні на заезны двор селі разважаць, што будзе лепш: настойваць на дэкрэце ці ад'ехаць дамоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 285). Прыехаў стары палкоўнік і спыніўся ў самым лепшым заезным доме (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 301). Заімка ж. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Есць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзераскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць (М. Хведаровіч - ТСБМ, II, 316). Закалот м. Спрэчка, сварка. Калі пачаўся закалот з Міндоўгам, кінуўся князю Ізяславу Васількавічу ў ногі дружыннік Вель (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 147). Закуць зак. Надзець кайданы, ланцугі на каго-н., закаваць. Тамашака ў кайданы закуліў той час (Я. Купала. Нікому- 36. тв., V, 31). Заказаць зак., каму-чаму, звычайна з інф. Забараніць. Ну, а сэрца, ці сэрцу закажаш, Што зрабіць — ці забыць, ці кахаць (А. Астрэйка ТСБМ, II, 319). 0 (I) дзесятаму заказаць - зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.; ні ў якім разе не паўтарыць падобнага і другіх папярэдзіць. Ды я сёння
Дадатковыя словы
адехаць, ўзброеныя
5 👁