рабуе літоўскае насельніцтва (там жа). У 972 годзе на дняпроўскіх парогах асадзілі малую дружыну Святаслава палкі печанегаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 9). Світазара ў хораме плача, Князь з дружынай гуляе сваёй (Я. Купала. Песня-казка – Зб. тв., II, 228). Дружыны Русаў абселі гарады і сёлы (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя – Тв., 27). Чужаземныя дружыны паняволілі іх, абярнулі у сваіх нявольнікаў і, пераняўшы ад іх культуру, ачарнілі этрускаў перад гісторыяй (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 96). ..лёгка жылося ёй [Апфіі] пры двары, дзе грыдні і сыны людзей вятшых нямала за ёй прылягалі, асабліва ж спявак пры дружыне княжай Раман (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 51). Яўнут ведаў: з ранняга юнацтва Віт ледзь не маліўся на ягонага бацьку, быў з ім амаль ва ўсіх бітвах – спачатку ў дружыне славутага князя Давыда Гарадзецкага, а пасля ягонай смерці змог заваяваць і сэрца вялікага князя (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 561). ..на Куліковым полі стаяў унук Гедыміна – Дзімітры Карыятавіч, Баброк Валынец, а разам з ім – дружыны братоў Ягайлы, Андрэя Полацкага і Дзімітрыя Карыбута (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 266). Стома каменем ляжала на сэрцы, але нельга было паказваць яе ні дружыне, ні баярам, ні пасадскаму люду (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 32). Ці не чакалі яны [Яраславічы] папаўненьня сваіх дружынаў, выкінутыя Ўсяславам за Дняпро нечаканым ударам Усяслава (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе – ХБ, 225).
Дружыннік м. Член дружыны. Як-ніяк не зломак ён, а княжацкі дружыннік (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 24). Старшы дружыннік устаў, з надзеяй глянуў на князя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 246). А потым з Полацка прыйшоў Дняпром бліжні дружыннік Глеб, і тады гэтыя людзі ўбачылі кроў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 71). ..шыпеў, як змей, перад магілёўскім князем агідны дружыннік Шчур (там жа, 193). З восені Рута была замужам за князёвым дружыннікам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 14).
Друнгарый (другангарый) [познегр.] м. Назва некаторых камандных пасад, якія з'явіліся у Візантыі ў VI–VIII стст. // Асоба на гэтай пасадзе. – Нядрэмны промысел божы сапраўды ўздае кожнаму па заслугах, бо ён бесперастанку абыходзіць сусвет і строгім вокам сочыць за намі, – падтрымаў слова пастыра друнгарый Васіль (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 200–201).
○ Друнгарый (другангарый) віглы (з канца XI ст. – вялікі другангарый віглы) – першапачаткова камандзір адной з гвардзейскіх частак, затым старшыня імператарскага суда. // У тэксце: чыноўнік з паліцэй
84 👁