чэлавецка-беларускае, што узгадувала ва мне семья (не ўся семья наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той гэты) тое выкарэняла доўгі час школа (там жа, 124). Ну, і дзядзіна ў мяне была, а багатая дык багатая! Было ў яе сем маргоў зямлі, адна каза, сем хлявоў, тры гумны, а ўсе поўныя: у адным мак, у другім – так, а ў трэцім цапы віселі (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна – Тв., 121).
Дзядзька (пястун) м. Выхавацель. – Мілы дзядзька! – аж падскочыў у сядле малады княжыч, замахаў мячом. – Дазволь мне выратаваць князя Данілу! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 15).
Дзядзькаваны, дзеепрым. Аддадзены на часовае выхаванне селяніну; пакормны. Я ўспомніў цябе, – сказаў стрымана Война. – ..Дзядзькаваны хлопчык з панскага гнязда» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 276). ..прыехаў у Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам Кандратам Кагутом (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 283).
Дзядзькавое [тэрмін паходзіць ад слова дзядзька, бо селянін, які часова даглядаў шляхецкага сына, прыходзіўся яму як дзядзька: выхоўваў яго, вучыў розуму] н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне шляхецкага сына, пасля таго, як той вяртаўся ў родную сям'ю. [Павал:] – ..прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе [Алеся] бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 11).
Дзяжа ж. Тое, што дзежка. Бацька з маткай века Ад дзяжы дзяржыць, А на ім – гарэлка I хлеб-соль ляжыць (Я. Купала. Нікому – Зб. тв., V, 26).
Дзяклавае н. Тое, што дзякло. Мікаш радаваўся – хопіць на дзяклавае, а чынш у яго гатовы, і куры ёсць, і яйкі (В. Іпатава. Гайна і Мікаш – МХ, 327).
Дзякло і дзякла [ст.-бел. дякло – 1. Падатак збожжам. 2. Мера збожжавага падатку; літ. dúokle] н. 1. Падатак, які збіраўся галоўным чынам збожжам (жытам, пшаніцай, аўсом) і сенам. Але калі б ён [бацька] не здаў паложанае дзякло і грошы за арэнду, то быць бы яму бітым – няхай сабе, як шляхцічу, і на дыванку (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 233). Гарадскі радца дакладаў, што на смердаў накладзена новае дзякло – на меру жыта болей, чым летась, каб можна было хутчэй завяршыць заходнюю сцяжу дзяцінца (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 533). Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма (В. Іпатава. Гайна і Мікаш – МХ, 325).
81 👁