Старонка 158
◀ / 658 ▶
Літаратарскія клопаты – Тв., 279). «І будзе Давыд нам заступай, і абаронцам магіл сваіх дзедзічаў, і спадкаемцам мяча Даўмонтавага» (В.Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 369). «Мы, Уладзіслаў, ласкай божай кароль польскі, .. і Аляксандр, ці Вітаўт, вялікі князь Літоўскі, зямель Рускіх пан і дзедзіч, аб'яўляем сапраўдным прывілеем усім, каму ведаць належыць, цяперашняму і наступным пакаленням...» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 422). [Комтур:] – ..няхай Сігізмунд прапануе яму [Вітаўту] каралеўскую карону, з той, аднак, умовай, каб парваў вунію з Ягайлам і ніколі не пісаў і не казаў «дзедзіч Жмудзі» (там жа, 301). І ён [Алесь] таксама дужа разумны, ледзь не зрабіў так, як нейкі там дурны дзедзіц (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 55). У тыя часы на Прыдняпроўі ў багатых дзедзіцаў заўсёды існавалі пры стайні, манежы, праварыне і бегавых дарожках – словам, пры ўсім, што складала конскі завод, – некалькі пакояў, штосьці накшталт мужчынскага клуба (там жа, I, 356). Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла (там жа, 78). Дзедзічка, ж. да дзедзіч. Уладальніца. П. Кароль ажаніўся з Ідаліяй Юдыцкай, апошняй дзедзічкай Глуска (А. Абуховіч. Мемуары – Зан., 528). Дзежка [ст.-бел. дѣжка] ж. Драўляная пасудзіна. Будзем хлеб рашчыняць, Цеста ў дзежцы мясіць Дый у печку садзіць (Я. Купала. Сейбіт – Зб. тв., IV, 433). Дзекабрыст м. Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйнага руху, які завяршыўся паўстаннем 14 снежня 1825 г. Імператар, які загнаў на вечную катаргу ў Сібір лепшых барацьбітоў за свабоду – дзекабрыстаў, не пасмеў крануць безабароннага паэта (Я. Купала. Любімы паэт – Зб. тв., VII, 276–277). «А маніфест 26 жніўня?» – спытаў Франс. «Што? Вяртанне дзекабрыстаў? Звар'яцелыя старыя шаптуны. Іх там варта было пакінуць. Нічога не ўмелі, нават ударыць» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 14). Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў – родны брат аднаго з першых дзекабрыстаў, заснавальніка «Саюза выратавання» Аляксандра Мураўёва (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 49). Дзесятнік [ст.-бел. десятникъ – 1. Службовая асоба, у веданні якой знаходзілася 10 чалавек ці 10 гаспадарчых адзінак. 2. Зборшчык пошліны. 3. Дзесятнік] м. 1. Тое, што дзесяцкі ў I знач. Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць, Ён знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў на кватэру, як чартоў нам садзіць (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін Юзэфа Яжоўскага – Зан., 24). І дзесятнікі – не так, баш, як гдзе, – Не здзекуюцца сельскай грамадзе, Не грозяць глумам, з вазоў не хватаюць, Кіём не б'юць, у часць не цягаюць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 201). Успомнілася яму [хлопчыку], як колькі разоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 658 ▶