Старонка 157
◀ / 658 ▶
Дворышча [ст.-бел. дворище, дворищо, дворисчо, дворыще – 1. Земляробчая гаспадарка, маёнтак, памесце, сядзіба, фальварак, хутар. 2. Прысядзібны ўчастак. 3. Падворак] н. Маёнтак. Лясная сцяжына хутка выскачыла на поплаў.., за якім пачыналася дворышча аканома (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 21). Двузлотка ж. (разм.). Грашовая адзінка (два злотыя). Калі часам дзе двузлотку Зарабіў ты [мужык] ў пана дзе, Дык, на чынш і на падаткі Яе воласць забярэ (Я. Купала. Ах, ці доўга... – Зб. тв., І, 284). Джаузаб м. Страва з рысу. [Салім] пстрыкнуў пальцамі і загадаў жанчынам уносіць стравы. Стоячы ля гаспадароў, ён гучна абвяшчаў назву кожнай: – Гэта джаузаб, зроблены з самаркандскага рысу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 169). Джура м. Вартаўнік, воін для даручэнняў. Моцны, не стары яшчэ джура зрабіў крок наперад (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 289). Дзедзіна [ст.-бел. дедина – дзедаўскае валоданне, дзедаўшчына, спадчына] ж. Спадчыннае радавое ўладанне. Сынок твой без цябе расце на лес гледзячы. Прыляці, крэчат мой, на дзедзіну (У. Арлоў. Каля дзікага поля – МКГ, 150). ..і можа, у гэты самы час ужо гарэлі, руйнаваліся іхнія [баяраў] вотчыны і дзедзіны (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 223). І слава няўдачніка яго [Вітаўта] не кранула, а Ягайлу кранула: асаджаў Мальбарк, усю Прусію сваёй дзедзінай называў, а на справе – паспяшаўся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 413). Дзедзіцтва [ст.-бел. дедицство, дедицтво і інш. – 1. Права на атрыманне чаго-н. у спадчыну. 2. Атрыманае ў спадчыну зямельнае валоданне; і інш.] ж. Спадчына. Куды я пайду ад іх? – аднойчы горка сказаў Андрэй, паказаўшы на паліцы, дзе ляжалі скруткі пергаментаў і стаялі цяжкія, у драўляных ці скураных пераплётах, рукапісныя кнігі. – Пайду, а іх тут зваляць у кучу і спаляць. Каму ўсе патрэбна?.. Можа, дачакаюся, калі прыйдзе дбайны гаспадар, каму старадаўняя слава дзедзіцтва баліць... (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 267). Дзедзіч і дзедзіц [ст.-бел. дедичъ, дидичъ – 1. Спадчыннік, пераемнік, які мае права на наследаванне. 2. Спадчынны ўладар, манарх, наследнік трона; намеснік, кіраўнік правінцыі; і інш.] м. Спадчынны ўладар, спадчыннік. [Камісар]: Я паклікаў вас сюды, дзеці мае, каб паведаміць а важнай навіне: наш пан, а дзедзіч тутэйшы, у гэтых днёх мае прыбыць з заграніцы; а тым часам даручыў вяльможнаму пісару Дабровічу, свайму сваяку і даўнейшаму апякуну, даведацца а стане тутэйшых сялян, ці не маюць ад мяне якой крыўды (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 24). Як дзедзічу аддалі той вянок прыгожы, Пайшлі ўсе госці ў танец, з кім і як хто зможа (В. Дунін-Марцінкевіч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶