Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Даўолёнка ж. Даўолёнае судна...пасярод ночы, бачылася асветленая смалякамі царква Дабравешчання, купецкія падвор'і, прыстань, дзе ўлетку заўсёды гайдаліся стругі. вялікія камягі і даўолёнкі, шпю прыходзілі ў Віцьбеск з Рыгі, Любека, Кіева і везлі тавары як з усходніх Візантыі, Венецыі і Сірыі, так і заходніх краін (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545). Даўгушы мн. Від старадаўняга транспарту. Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не. - А чаму «калібер»? - Па думскаму каліберу рабілі пры генерале губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, а ўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. To рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць... Дурны народ... (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі — 43, 286-287). Даўцэпны [ст.-бел. довтипный, довстипный, довтепный, довтыпный, достипный, дофтипный', польск. dowcipny - дасціпны, разумны] прым. Кемлівы. [Жанчына:] - 3 вамі ж, я думаю, мы знойдзем згоду, пан чалавек не толькі даўцэпны, але і храбры воін (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 145). Дачыненьні мн. Адносіны. Бацька ягоны меў нейкія блізкія дачыненьні да Васільянаў, а ён сам цікавіўся галоўна дэманалёгіяй, кабалістыкай і да г. n. (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 77)...такія дачыненьні склаліся ў іх [дзяўчат] даўно, а ён [Раман] быў для іх свой, хоць і належыў, як яны казалі, Валі Камоцкай (М. Сяднёў. Раман Корзюк К, № 7, 44). Даязджач і даязджачы м. Даездчык, псяр, які распараджаецца хартамі на паляванні. Часам на паляванні стралецкія смыкі Асочаць лес - пачуеш стралы, сабаклаі, Аж даязджач на дзіка натрапіць у гаі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 467). Аж суддзя даязджачым кажа, штоб прысталі (там жа, 463). Трухаючы задам і перавальваючыся, звер бегусё хутчэй проста на Юлляна. Вось ён пакінуўубаку даязджачага, і Карп, выпрастаўшыся, кінуўся на лыжах у бок сёмага нумара, на дапамогу... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 203). «Карп, — сказаў бацька, — старшы даязджачы. 3 гэтым, брат, трымай вуха востра. Сур-ровы» (там жа, I, 55). Даязджачы, прым. Які мае адносіны да даязджачага. Карп падышоў да іх і, не вітаючыся, пачаў дакладаць звонкім і трошкі сіпаватым, даязджачым голасам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 55). Дварак [польск.] м. Прыдворны. Ларэнца, дварак (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 133). Дваранін [ст.-бел. дворанинь, дворенинь, дворэнит,, дворянин-ь — 1. Дваранін. 2. Каралеўскі чыноўнік. 3. Прыдворны. 4. Рыцар, тампліер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўблёнае, даўблёнка, даўблёнкі, дворанйнь, дворенйнь, дворэнйт, дворянйн-ь, довстйпный, довтйпный, достйпный, дофтйпный, падворі
2 👁
 ◀  / 658  ▶