Дань ж. Toe, што даніна. Натуральны або грашовы падатак, які ў старажытныя і сярэднія вякі збіраўся князем, феадалам са сваіх падданых або пераможцам з заваяванага народа. А князі сабе самі праступства кавалі; а паганыя самі адны, з перамогамі наваліўшыся на Рускую зямлю, дань вымагалі па белцы з двара (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 240). [Ларэнца:] - Твае падданыя даню плацілі (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 147). Дараносіца ж. Каваны сасуд, каўчэг, у якім насілі запасныя святыя дары. Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Ян Жэліўскі нёс у руках дараносіцу — сімвал рэлігійнай свабоды гусітаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 429). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь — у вачахрабіць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 253). Дартуар [фр. dortoir] м. Агульная спальня для вучняў у закрытай навучальнай установе. «Божа, якія жахлівыя ледзяныя калоны, які холад у дартуарах!.. Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор'е, дзе заўсёды спыняецца маці і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 260). Надвечар, пакінуўшы цяжкапараненых у інстытуцкім дартуары, інсургенты на лёгкіх фурманках і забраных на конскім заводзе рысаках вырушылі з горада па дарозе на Крычаў (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы — ПМЛ, 255). Дарэктар [ст.-бел. директорь - духоўны настаўнік] м. Дамашні настаўнік. Варочалісь із лесу вясёлы дружыны, Да ў парадку: напярод малыя дзяціны 3 дарэктарам, ту ж суддзя йдзе рука з рукою 3 яснага падкамора добраю жаною (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 433-434). Ксяндза меў дарэктарам; той пільнаваў срога, He папускаў на кепства, вучыў хваліць Бога (там жа, 443). -Ну, ты, Костусь, чытаць любіш? — Дарэктар Кастуся пытае, Абы хоць гутарка якая (Я. Колас — ТСБМ, II, 142). Даспехі мн. Баявое ўзораенне, амуніцыя воіна ў старажытнасці. Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). [Райнер] няўцямна мармытаў не то праклёны, не то малітвы, апранаючы даспехі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 112). Штодня ў вайсковых даспехах з'яўлялася княгіня на сценах і сама кіравала абаронай горада! (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр
Дадатковыя словы
дйректорь, зяўлялася, падворе, ўзбраенне
1 👁