родні - Выбр. тв., 16). Між скрынямі, топчучы манеты, звіваліся захеканыя людзіў белых францысканскіх, бурых дамініканскіх і іншых расах (там жа, 128). Данайцы мн. Назва аднаго са старажытных грэчаскіх плямёнаў. 0 Дарункі данайцаў — каварная паслуга з мэтай прычыніць зло. Пасажыры б'юць трывогу: іх збуцвелы каўчэг хіліцца іяшчэ, чаго добрага, перакуліцца ад перагрузкі. He таварамі для народа, не багаццямі для працоўных. Дарункамі данайцаў — зорояй! (С. Паўлаў. Воўк ля парога - ЭСФ, 112). Даніна [ст.-руск. данина — дар; ст.-бел. данина — 1. Дар, падарунак. 2. Дань] ж. Натуральны або грашовы падатак, якім абкладаў военачальнік, князь, пераможца ў бітве сваіх падданых. Як аднамуз буйнейшых гарадоў ста-ражытнай Русі, у свой час, па дагавору, выплачваў даніну Полацку нават сам Царград (А. Васілевіч - ТСБМ, II, 133). А прыехаў бірыч княжы - той, хто ўказы аб'яўляе - і загадаў звычайную даніну князю аддаваць (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 139). Але Масква валакла цяжкі, усё больш надаедны цяжар даніны Ардзе (В. Іпатава. Алыердава дзіда - АД, 602). Але зноўку сеўшы за стол, адразу пра іх [дзяцей] забыўся і пачаў старое, больш для сябе важкае: вяцічы бунтуюць, балгары хітруюць, даніны не xanae (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 53). -..вольныя гэта і даніну не плоцяць! — задаволена вышчарыўся чорны, зарослы барадою ледзь не да вачэй дружыннік (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 227). Аднаму не справіцца яму [хлопцу] з данінай, а дапамагаць няма каму (В. Іпатава. Mapa - MX, 339). Даннік [ст.-руск. даньшікь; ст.-бел. данник, даньникь — 1. Той, хто плаціць даніну, падатак, пошліну. 2. Той, хто збірае даніну, падатак] м. Той, хто плаціць дань, падатак, пошліну. Лівы пакуль што лічацца даннікамі вялікага князя полацкага Уладзіміра Валадаравіча (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 24). Усё было там, і нават тоненькія шнурочкі - межы ранейшых княстваў, дзе і цяпер яшчэ захаваліся ужо не валадары, а толькі даннікі - Дзяволтва і Нальшчаны, Полацкае княства і Віцьбескае, Тураў і Аўкштота з Жамойцю (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 438). Дантыст м. Зубны ўрач. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантысты, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, аб якіх ніякага ўяўлення раней немеў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв
Дадатковыя словы
абяўляе, бюць, данйна, даннйк, даньнйкь, зброяй
2 👁