Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Даклярацыя [ст.-бел. деклярация, декларацыя, деклярацыя — дэкларацыя, аб'яўленне, абвяшчэнне] ж. Абяцанне зрабіць, даць што-н. Бухча сваю даклярацыю выканаў: пабыў перад панам за адваката ад усёй вёскі (К. Чорны- ТСБМ, II, 121). Дама ж., адрадз. Жанчына з багатага і інтэлігентнага асяроддзя. Уходзе Псіха,.. Побач з ёю йдуць яе дамы: Лета, Бэля і Кармэн (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 156). Дамаска ж. (разм.). Шабля з дамаскай сталі. А Залязняк ў Сміляншчыне Дамаску гартуе (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 448). Даматканы, прым. Пашыты з тканіны, зробленай хатнім, саматужным спосабам. У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам (Б. Сачанка - ТСБМ, II, 130). Дамачадцы мн., адз. дамачадзец, м. Члены сям'і, а таксама людзі, якія жывуць у доме на правах членаў сям'і. Ніхто не ведае, колькі я нацярпеўся ад сваіх дамачадцаў праз тое, што легкадумна, як яны лічылі, ставіўся да свайго здароўя (У. Ляўданскі - ТСБМ, II, 130). Дамініканец м. Член каталіцкага манаскага ордэна, існаваўшага на тэрыторыі Беларусі з пачатку XVI да XIX ст. (у 1830-1860-я гады кляштары дамініканцаў у Беларусі былі зачынены; у цяперашні час дамініканцы - адзін з уплывовых каталіцкіх ордэнаў у многіх замежных краінах). Дамініканец асадзіўля іх ашчэранага каня (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 15). Ён глядзеў на гэтага сённяшняга дамініканца, а заўтрашняга езуіта з жахам і амаль з захапленнем (там жа, 17). А Манах-дамініканец'. Ужо ў тыя гады хадзіла слава пра манахадамініканца Саванаролу, які заклікаў да пакаяння і скуплення зла (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 56). Знясілены, зайшоў ён да карчмы іўбачыў манаха-дамініканца (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 372). Дамініканін [ст.-бел. даминикат, ад лац. Dominic] м. Тое, што дамініканец. Учора ў вандроўцы за Вільню за 2 1/2 мілі спаткаўся з вельмі своеасаблівым звычаем «хрышчэння сыроў»...гаспадыня, адціснуўшы сыр, вымае з торбачкі, кладзе яго на стол, палівае крыж-накрыж вадою і пасыпае соллю, кажучы пры гэтым: «Дамінюк», калі сыр невялікі, або «Дамінік», [калі] вялікі. Цяжка высветліць паходжанне гэтага хрышчэння; мне бабка тлумачыла, што дамініканы мелі белую вопратку, і «ён» белы (Ф. Багушэвіч. Яну Карловічу - Тв., 232). Дамініканскі, прым. Які мае адносіны да дамініканца (дамініканіна). Вялікую князёўну, князёў, баяр размясцілі ў дамініканскім манастыры (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 31). -1 трыста год існуе твой, дамініканскі, ордэн (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Ta
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўленне, дамйнйкат, деклярацйя, сямі
4 👁
 ◀  / 658  ▶