Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
д Дабраць, незак. Падабраць. Ігнат разумеў, што тут выпадае Hemma сказаць, але ня мог дабраць слова (В. Ластоўскі. Прывід - Тв., 13). Даводне [ст.-бел. доводне, доводно}, прысл. Дакладна. [Бацька:] Даводне вядома, што вы, антытрынітарыі, ужо і на Хрыста, і на Троіцу замахнуліся, подлае, сатанінскае племя'. (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 156). Дага [ст.-бел. дакга, дека', ст.-польск. daga, deka лац. daga\ ж. Кінжал. Абаронены кальчугай-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узороены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 171). Дагератып [фр. daguerreotupe, ад L. Daguerre - прозвішча вынаходцы фатаграфіі (1787-1851) і гр. typos - адбітак] м. Фатаграфічны здымак, атрыманы метадам дагератыпіі - першым тэхнічна распрацаваным спосабам фатаграфавання на металічную пласцінку, пакрытую слоем ёдзістага серабра, прапанаваным французам Л. Дагерам у 30-я гады XIX ст. [Алесь:] — Бачыў я дагератыпы. Даволі натуральна. Вядома, не партрэт, але нам будзе нічога. Памяць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 308). [Грынчык:] - Яраблю [фотаздымкі] выключна на срэбры. He тое, што некаторыя «наватары» — на медных пласцінках. Яны б яшчэ паперу прыдумалі ці палатніну, як мастакі. Гэта ж дзіка! Чалавекробіць добры дагератып раз, многа — два ў жыцці. Ен павінен быць вечны, дагератып (там жа)...папрасі ў маці дагератып, які я прыслаў вам з Францыі (маю падазрэнне, што цяпер ён ляжыць у патайным прыскрынку бюро) (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - ПМЛ, 237). Дагератыпіст [ад L. Daguerre - прозвішча вынаходцы фатаграфіі і гр. typos- адбітак] м. Той, хто рабіў дагератыпы. Ён [Алесь] стаў у нязграбнай паставе, нібы перад апаратам дагератыпіста (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 179). Дагератыпны, прым. Які мае адносіны да дагератыпу. Had дзвярыма была шыльда: Дагератыпная майстэрня М. М. Грынчыка (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 307). Дайноўскі, прым. да Дайнова. Як пры гульні ў варцобы, расстаўляў ён [манах Елісей] постаці князёў нальшчанскага і дайноўскага, жамойцкага і новагародскага, а бацьку свайго Міндоўга то адстаўляў убок, то зноў наперад (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 80). Дакляраваць незак. Абяцаць. [Куторга]: Бацька твой [Марысі] дакляраваў мне тваю руку за тое, што я буду сведкам проціў ЦюхаяЛіпскага (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта- Тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узброены
8 👁
 ◀  / 658  ▶