Гутні, прым. Які мае адносіны да гуты. А віхры тыя, яку гутняй печы Віруюць (Я. Купала. Ленін - 36. тв., V, 312). Гутнік і гутняк [ст.-бел. гутникь - шкловыдзімальшчык] м. Рабочы гуты. Збіваць заработак гутніка фабрыка яшчэ ўхітраецца (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 193). Віна і тут фабрыкі, бо каб яна лепей або хоць акуратней плаціла, то гутняк не быў бы змушаны пасылаць на работу свайго малога дзіцяці (там жа, 192). Гутнянка, ж. да гутняк...тутэйшыя гутнянкі залішне любяць строіцца (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 191). Гутняцкі, прым. Тое, што гутні...пракоціцца часта-густа жудасная, яклетняя бура. і сумная, як восенная ноч, гутняцкая песня (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 191). Гуф [ст.-бел. гуфь, уфь - вайсковае падраздзяленне (атрад, полк, легіён, частка войска] м. Самкнуты баявы строй у некалькі радоў. Тут лоб у лоб сутыкнуліся два гуфы - трэск, звон, лютыя крыкі, конскае ржанне, адчайны лямант! (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 162). Сышліся на Вугры, пастаялі гуфамі- ён, Вітаўт, цесць, на гэтым беразе, а зяць ягоны, Васіль, - на тым, пагаманілі па-сваяцку і пацвердзілі мір (там жа, 196). 3 рэдзенькага сасонніку, што рос непадалёку, выкочваўся, зіхцеў на сонцы, няўмольна набліжаўся цяжкі кавалерыйскі гуф (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 230). 7 - войска, падзеленае на шэсць гуфаў, павінна было стаяць так, каб флангі далёка выдаваліся наперад, а асноўныя сілы месціліся ў цэнтры дугі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 595). Нейкая хітрасць чакалася там — нездарма ў вешчым паўсне выразна ўбачыў ён, як набракла крывёй рысачка, праведзеная рукой віжа, і яна супадала з гуфам, які павінен узначаліць сын Уладзімір, князь кіеўскі (там жа, 596). II перан. Мноства. - Жаніхоў гуф стаіць, — ухопліваючы Андрэеву думку, адказаў Мішка. - Толькі куды ёй замуж? Шаснаццаць год. Маладая'. (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 257). Гымн м. Гімн. Абудзілася ў ім [Сымоне] песьня, Гымн, жыцьцёвы чараўнік, - Той няясны клік прадвесьня, Той юнацкі сэрца клік (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 190). Гэбрайскі [ад гр. hebraios - яўрэй], прым. Яўрэйскі. Знаў ён гэбрайскую мову і любіў час ад часу пайсьці ў жыдоўскую сынагогу падыскутаваць (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 77). Гэнерал м. Генерал. - Ты кажаш: гэнерал, поўныя грудзі ардэноў і мэдаляў, але-ж гэнерал ён не ад арміі, а ад ЧаКі, а тутака вялікая розьніца (М. Цэлеш. Вярнуўся чалавек - ХБ, 153). Гэст [польск.] м. Жэст. Учора я ня быў п'яны й дасканала памятаю ня толькі кожнае маё слова, але й гэст, зь якім яно было выказана (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ
Дадатковыя словы
гутнйкь, пяны
3 👁