кім святарам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 429). Польскі кароль, не жадаючы канфлікту з рымскай курыяй і не маючы добрых пачуццяў да саміх гусітаў, адмовіўся [ад чэшскай кароны] (там жа, 430). - Наконт гусітаў нічога не скажу, хаця «чашнікі» і дзярмо. Забітых не судзяць (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 41). Гусіцкі, прым. Які мае адносіны да гусітаў. - Тут табе ерась гусіцкая, тут табе — лютарская... (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 41). Гуслі мн. Старадаўні музычны інструмент. Акалічны народ гуслі знаў гусляра (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 73). Гусляр м. Лірнік або вясковы бард у дахрысціянскія часы; народны пясняр, які граў на гуслях. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім — гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 213). Гэй, гусляр, гусляр! Ты удар, удар Па струнахзванах, Дай нам з песень дар (Я. Купала. Гусляр - 36. тв., II, 229). Дружна маладзіцы Песні запяваюць, Гусляры іграюць (Я. Пушча - ТСБМ, II, 99). [Жывена:] - I табе [Міндоўгу] па-ранейшаму кланялася б варта, перад табой схіляліся лісліўцы і спявалі песні гусляры... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 257). Гусляраў, прым. Які адносіцца да гусляра. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 73). Гуслярскі, прым. Тое, што гусляраў. Зіхаціш і гуслярскаю песняй звініш, Узнімаеш [Беларусь] мінуўшчыну даўнюю (Я. Купала. Маладая Беларусь - 36. тв., III, 142). Гута [ст.-бел. гута; польск. huta] ж. Шклозавод. 3 нашае гуты выраб адмысловы Дае англічанка Стэрлінг дукатовы (Я. Купала. Барысаў — 36. тв., V, 202). Альгерд, застаўшыся адзін, падышоў да акна —яно таксама было шкляное, бо майстры з недалёкай адсюль гуты перанялі візантыйскае ўмельства і ўжо варылі для замка хаця і не надта тонкае, але празрыстае, толькі з лёгкімі драбінкамі пяску шкло, і паглядзеў на наваколле (там жа, 546). [Алесь:] - Пакуль яны самі [фермеры] здолеюць завесці цукраварні, буды, гуты, плавільні, палатняныя заводы і іншае — мы паспеем на прыдбанні іхніх прадуктаў зрабіцца заводчыкамі, якім сялянская канкурэнцыя нястрашная (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 154). Ім [людзям са шляхты] надыходзіла зараз апошняе разарэнне: выкупу не хопіць і на пашырэнне маленькіх гут і пільняў, душ у кожнага - пяцьдзесят-шэсцьдзесятп (там жа
2 👁