чыны, што ў мястэчку зусім не было бедных, мэр, заклапочаны тым, што яму рабіць з ахвяраванымі грайіыма, прасіў яснавяльможную пані вызначыць іншую мэту ахвяравання (Ф. Багушэвіч. Са справаздачы дзейнасці Віленскага зямельнага банка - Тв., 174). Гуменны м. Наглядчык за палявымі работамі і фальваркавай службай. Даў прыказы коману, войтам і гуменным, Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным. Далей з падзённікамі сумеў расшчытацца, Урэшце сказаў вознаму, што хоча праспацца (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 448). Гуны мн. Качавы народ Цэнтральнай Азіі, які прайшоў у I-VI стст. праз поўдзень Расіі ў Заходнюю Еўропу, знішчаючы ўсё на сваім шляху. II перан. Пра фашыстаў. Але не доўга дзікім гунам Чыніць крывавы свойразгул (Я. Колас. На абарону - 36. тв. у 12 т., II, 171). Гунька ж. Зрэбная даматканая посцілка. Кінешся, накрыешся гунькай, павекі зліпнуцца — а ўжо ранак, зноў на каня, астрогіў бок (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 150). Гусар [ст.-бел. гусарь - удалец, смяльчак, зух; польск hussar, ад венг. huszär] м. Салдат венгерскай лёгкай кавалерыі (з XV ст.), а пазней і іншых еўрапейскіх армій, у тым ліку армій Польшчы, Вялікага княства Літоўскага, царскай Расіі. Яшчэ напярэдадні не думаў але тут прыехаў — па дарозе ў Севастопаль — у свой маёнтак Курылавічы васемнаццацігадовы прыгажун гусар Мішка Якубовіч (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 288). Гусар засмяяўся, паказваючы белыя зубы (там жа, 346). У прэзідэнцкіх вёсках стаяла войска, кавалерыя, гусарыў чырвоных мундзірах (А. Гроза. Нечаканы госць - Баршч., 443). о «Сінія гусары»- лейб-гвардзейцы. Гэта былі тыя самыя гарадзенскія лейб-гвардзейцы, якіх яшчэ ў 1807 годзе ягоныя жаўнеры з павагаю і страхам празвалі «сінімі гусарамі» (У. Арлоў. Сны імператара-ПМЛ, 218). Гусаўскі, прым. Які мае адносіны да Яна Гуса. - А самае горшае, што гусаўская пошасць і да нас пераходзіць: неразумныя галовы пад апоры нашага касцёла падкопваюцца, зраўняць ксяндза са свецкім чалавекам мараць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 291-292). Гусельнік м. Гусляр. -..зладжу банкет і загадаю ўсяку пацеху іграці і гусельнікам, і трубнікам (В. Ластоўскі. Прыповесьць аб старым мужу і гожай дзеве — Тв., 43). Гусіты мн. Паслядоўнікі Яна Гуса - кіраўніка чэшскага рэлігійнанацыянальна-вызваленчага руху. Кароль Чэхіі Вацлаў, які напачатку не перашкаджаў гусітам, улетку 1419 года пад ціскам імперскіх немцаў, царквы і паноў загадаў вярнуць манастырам іхнія ўладанні, а гусіцкім прапаведнікам саступіць месца ў царкоўных прыходах каталіц
1 👁