Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дым - ЭСФ, 33-34). Пайшла пісаць губерня - выкарыстоўваецца з іранічнай афарбоўкай, калі кажуць пра інтэнсіўнае разгортванне якіх-н. дзеянняў, пра пачатак перапалоху, розных плётак і г. д. Дубенскі павятовы спраўнік Рамешка.. нагнаў А. Незабы-тоўскага.. і загадаў вярнуцца ў Пінск, дзе здаў яго пад арышт мясцоваму гараднічаму. Пайшла пісаць губерня! (С. Александровіч. Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі - ЭСФ, 288). Губка ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Паволі — спачатку, Хутчэй - штораз далей, Вось і ўсё! У канчатку Губку адаткалі. Губку не малую: Локці два без мала! — Колькі на такую Сцяну пражы стала (Я. Купала. Тканне намёткі - 36. тв., I, 212). Рукі ўжо вядуць несканчона доўгую нітку па бярвенчатай сцяне: на хвіліну спыніўшыся, яны палічаць пасмы і зноў снуюць і снуюць - губка за губкай (В. Палтаран - ТСБМ, II, 91). Ішла [Хіса] пазычыць у сястры бёрда — скора трэба выткаць кросны губак на восем (В. Каваль - ТСБМ, II, 91). Гувернёр м. У царскай Расіі - выхавацель дзяцей у сям'і, звычайна іншаземец. 1 гаворыць падчашы да сына: «Мой пане! He губі ты малых, не бяры гуеернёра, Hi француза, ні немца, бо будзе нам гора» (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я - Тв., 237). Святочныя, яны выйшлі на тэрасу, дзе іх чакала маці з маленькім Вацлавам, гувернёры і некалькі слуг на чале з Кірдуном (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 67). Гугеноты мн. Французскія пратэстанты, якія на працягу XVIXVIII стст. вялі рэлігійную вайну з католікамі. [Эдмундр Ёй слёзы нечыя нічога ўжо не значаць,.. Забудзе пра цябе і пра твой плач забудзе! I мудра, растаропна будзе Расказваць весела паміж смяхотаў Гісторыю пра гугенотаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 112). Гула ж. Вытанчаная ці выразаная з дрэва моцная кулька-шарык, якую ў гульні ганялі ўдарам палкі; гулу звычайна абсмальвалі над агнём. 0 Гула асмаленая - зусім нічога не (атрымаць, зрабіць, дастанецца і пад.). Грошы кладуць у кішэню Ліскоўскія, вы нават не ведаеце колькі. Вам жа з рэдактарам — падстаўным, трэба сказаць, — гула асмаленая (Я. Колас. На ростанях — ЭСФ, 101). Гульдэн [ням. Gulden\ м. Залатая, пасля сярэбраная манета ў Германіі і некаторых суседніх з ёю дзяржавах у XIV-XIX стст. Збеглы ў Прагу вялікі ключнік фон Вірсберг здолеў дамагчыся ад караля Вацлава пазыкіў дзесяць тысяч гульдэнаў для набору наймітаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 411). Тады б і ў нас магло здарыцца тое, што зусім нядаўна адбылося ў адным мястэчку грэцкага Архіпелага, дзе каралева Аўстрыі ахвяравала бедным 30 000 гульдэнаў, а з тае пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, сямі
1 👁
 ◀  / 658  ▶