Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Губернатарскі, прым. Які мае адносіны да губернатара. He будзь губернатарскіх пастанаўленняў аб хуліганстве і цэнзурнага устава, то «нецензурных ругательств» «Сев.-Зап. жизнь», як відаць, не пажалела б для сваіх чытачоў (Я. Купала. За «А ўсё ж такі мы жывём!...» 36. тв., VII, 210). Губернатарша ж. Жонка губернатара. [На кавалерыйскіх паручнікаў].. пані губернатарша пазірае з апетытам (М. Віж. Лабірынт - Л, 60). Губернскі, прым. Які мае адносіны да губерні. А як ён [Акім Загорскі] дваццаць год нязменна хадзіў у ганаровых суддзях, і да раздзелу і пасля, у губернскім земскім судзе, то намерыўся ўпячы злачынцу (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 6). Загорскіўжо адзінаццаць месяцаў служыў ганаровым губернскім суддзёй і намерваўся нават падавацца ў вярхі: ён ведаў, што працавітасці і здольнасцей у яго хопіць (там жа, 164). [Дзед:] -Доктар некалькі месяцаў прыязджаў з «губернскага града». А цяпер тут сядзіць (там жа, II, 151). Губерня ж. Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з пачатку XVIII да 20-х гадоў XX ст.; губернскі горад. Сярод маразоў і бур вельмі вострай зімы 47-га года тры, нават чатыры губерні Беларускія рушылі на вяселле ў Турына, у Ігуменскі павет (А. Абуховіч. Мемуары — Зан., 529). Колькі такіх бяздольных вандроўнікаў блукалі і блукаюць па маляўнічых гасцінцах заходніх губерняў з надзеяй знайсці хоць які заробак (М. Віж. Лабірынт - Л, 5). На вокладцы было выразна пазначана чорным чарнілам: «Аб зламысным вынішчэнні казённых лясоў Мінскай губерні» (там жа, 64). П. К., гэтак зваўся наш спадарожны, нарадзіўся і правёў маладосць на Беларусі, але пасля, шукаючы хлеба, выехаў на чужыну, недзе ў паўднёвыя губерні Расіі (Я. Купала. Думкі з пабыцця ў Фінляндыі на Іматры - 36. тв., VII, 172). Стаіць [гарадавы], як той пастух над статкам, 1 наглядае за парадкам - На тое ж горад і губерня (Я. Колас - ТСБМ, II, 91). Усё мацнеў і мацнеў і, урэшце, дакаціўся да губерні агульны лямант: «У апеку яго [Кроера]!» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 325). Мусатаву прыслалі ў памочнікі чалавека з губерні (там жа, I, 278). [Вежа:] — Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча? — Магчыма, — сказаў Кастусь - Але цяпер гэта Гродзенская губерня (там жа, 307).»/7эў«а, нехта падаў на яго, прыстава, даносу губерню», -думаў ён (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 301). Гэта ж першы бабнік быў на ўсю губерню (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 220). 0 Адпраўляць (адправіць) у Магілёўскую губерню — забіваць, знішчаць. Невядома, што чакае наперадзе. Можа, шампалоў усыплюць, а могуць і расстраляць. Завядуць у цёмны двор, паставяць да сцяны і адправяць у Магілёўскую губерню (Л. Дайнека. Запомні сябе мала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жйзнь
3 👁
 ◀  / 658  ▶